Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча можа ўвесьці санкцыі ў дачыненьні да шэрагу беларускіх прадпрыемстваў


Радаслаў Сікорскі
Радаслаў Сікорскі
Польшча можа ўвесьці санкцыі супраць беларускіх фірмаў, якія фінансуюць рэжым прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі, заявіў сёньня міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі на прэсавай канфэрэнцыі ў Быдгашчы, дзе праходзіць сустрэча кіраўнікоў МЗС краін - удзельніц Ваймарскага трохкутніка - Польшчы, Францыі і Нямеччыны.

"Мы будзем павялічваць ціск на беларускі рэжым, пакуль ён ня зьменіць курс. Гэта азначае вельмі выразныя санкцыі супраць канкрэтных фірмаў - не агульнае эмбарга, а тое, што можа ўскладніць жыцьцё фірмам, якія фінансуюць гэты рэжым.", - цытуе Сікорскага «РИА Новости».

У рамках сустрэчы Ваймарскага трохкутніка бакі абмеркавалі сытуацыю ў Беларусі і заявілі, што закрануць яе на бліжэйшай сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін Эўразьвязу, якая адбудзецца 23 траўня.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, на сустрэчы 23 траўня міністры замежных спраў краін ЭЗ могуць разгледзець пытаньне аб чарговым пашырэньні сьпісу неўязных беларускіх чыноўнікаў, а таксама пытаньне аб увядзеньні эканамічных санкцый у дачыненьні да дзяржаўнага канцэрну "Белнафтахім", групы кампаній "Трайпл", кампаніі "Белтэхэкспарт" і ААТ "Беларуськалій".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG