Пра цяперашняе жыцьцё ў Беларусі, пра найбольш адметныя падзеі і зьявы апошняга часу, а таксама пра гістарычныя паралелі — многія лісты ў травеньскай пошце «Свабоды».
Пачну сёньняшнюю размову з аднаго з допісаў на гэтую тэму, які даслаў Аляксандар Паўловіч з Горадні. Ён піша:
Пра тое, што ў Беларусі зроблена спроба рэстаўрацыі гэткага маленькага СССР у ягоным мадэрнізаваным на кітайскі капыл варыянце — гавораць і пішуць многія. Сама ўлада сваім стаўленьнем да савецкага камуністычнага мінулага пацьвярджае гэты тэзіс. Найбольш сьвежы прыклад — загад Аляксандра Лукашэнкі браць за ўзор палітыку савецкага генсека Андропава пры навядзеньні парадку і дысцыпліны на прадпрыемствах і ва ўстановах. Што гэта за прыклад? Многія памятаюць, як у 1983-м і на пачатку 1984-га году сілы міліцыі былі кінутыя на тое, каб выяўляць прагульшчыкаў і парушальнікаў дысцыпліны сярод тых, хто ў працоўны час стаіць у чэргах у крамах альбо наведвае кінатэатры. Цяпер, трэба меркаваць, дармаедаў, спэкулянтаў і прагульшчыкаў будуць шукаць у шматлікіх чэргах ля банкаўскіх пунктаў абмену валюты. Балазе там вядуцца дакладныя сьпісы — дык доўга шукаць не давядзецца.
Тэма, якая працягвае хваляваць і непакоіць многіх у Беларусі — прычыны і наступствы выбуху 11 красавіка ў менскім мэтро, які прынёс шматлікія чалавечыя ахвяры. Вось што піша з гэтай нагоды наш слухач Алесь Яцкевіч зь Віцебску:
Многія зьвярнулі ўвагу на вэрсію прычынаў тэракту, агучаную напрыканцы красавіка Аляксандрам Лукашэнкам у штогадовым пасланьні. Паводле яго, фактарам, які справакаваў тэракт, стала, як ён выказаўся, «залішняя дэмакратыя» напярэдадні выбараў. Маўляў, вось далі апазыцыі магчымасьць адкрыта весьці перадвыбарчую агітацыю — а яна падбухторвала людзей да розных правапарушэньняў. Наслухаўся псыхічна неўраўнаважаны чалавек апазыцыянэраў — і змайстраваў бомбу…
Адметна, што выбухі віцебскі тэрарыст, калі верыць сьледзтву, арганізоўваў і ў 2005-м у Віцебску, і ў 2008-м на Дзень незалежнасьці ў Менску. А тады ён што, таксама быў пад уплывам разгульнай дэмакратыі? Дык згадайце тыя гады, перагарніце падшыўкі старых газэт ці пакорпайцеся ў архівах інтэрнэт-сайтаў. Ні пра якую лібэралізацыю тады і гаворкі не было. Тыповыя гады жорсткага аўтарытарнага рэжыму: разгон дэманстрацый, арышты, уціск незалежнай прэсы, суды над апазыцыйнымі актывістамі…
Увогуле, варта зьвярнуць увагу на біяграфію віцебскага тэрарыста. Год нараджэньня — 1986-ы. Гэта значыць, усе сьвядомыя гады — школа, ПТВ, армія, праца на заводзе — прыпалі ў яго на лукашэнкаўскую эпоху. Ён — прадукт гэтай эпохі, яе ідэалягічнай і прапагандысцкай сыстэмы. Малады тэрарыст (ці, магчыма, ягоны саўдзельнік) нават быў у шэрагах лукашэнкаўскага камсамолу — БРСМ. (Пра гэта паведаміў сам Лукашэнка.) Падчас зачытваньня ўжо згаданага пасланьня, аналізуючы карані гэтай зьявы, кіраўнік дзяржавы, у прыватнасьці, падсумаваў (цытую): «Мы самі стварылі тую атмасфэру ў грамадзтве, плады якой сёньня і пажынаем» (канец цытаты). Ну як з гэтым не пагадзіцца?
На тэму менскай трагедыі 1 красавіка разважае і наш слухач Генадзь Арлукевіч з Жалудку Шчучынскага раёну. У сваім лісьце на «Свабоду» ён піша:
У свой час мы паведамлялі пра шматлікія скандальныя гісторыі з кампаніяй прымусовай дактыляскапіі, арганізаванай уладамі адразу пасьля ліпеньскага выбуху на праспэкце Пераможцаў. Адбіткі пальцаў прымушалі здаваць найперш актывістаў апазыцыі — незалежна ад полу і ўзросту. Многія апазыцыянэры пратэставалі супраць гэтага, апэлюючы да дзейнага заканадаўства. У той жа час рэальны падазраваны, як цяпер высьветлілася, адбіткі пальцаў не здаваў увогуле. І гэта нягледзячы на тое, што ў 2005 годзе ў ягонай кватэры міліцыя праводзіла ператрус, а ў 2008–2009-м ён служыў у войску. Цікава, чаму так здарылася, калі кампанія была абвешчаная ўсеагульнай і абавязковай для ўсіх ваеннаабавязаных? Можа, усе сілы былі кінутыя на тое, каб сабраць адбіткі пальцаў найперш у апазыцыянэраў?
Міністар Куляшоў абяцае, што гэтую сытуацыю зараз расьсьледуюць і вінаватых пакараюць.
Аўтар апошняга ў сёньняшнім аглядзе ліста, наш даўні сябар Кастусь Сырэль зь мястэчка Ўшачы, што на Віцебшчыне, разважае наконт прыроды дыктатарскіх рэжымаў. Слухач піша:
Імкненьне захаваць асабістую мала чым абмежаваную ўладу, сапраўды, часам набывае ў розных гістарычных пэрсанажаў мудрагелістыя формы хваравітай залежнасьці. Гісторыя дае шмат прыкладаў гэтага. Яна ж сьведчыць пра тое, што фінал дыктатур найчасьцей вельмі сумны для саміх дыктатараў — тых, хто спрабаваў сябе выдаваць ці то за мудрага правадыра ўсіх часоў і народаў, ці то за геніяльнага палкаводца-заваёўніка, ці то за бацьку нацыі. Асабліва складана стала тыранам напрыканцы мінулага і на пачатку новага стагодзьдзя. Мары пра пажыцьцёвае валадараньне і асабісты маўзалей пасьля сьмерці вельмі часта заканчваюцца самым драматычным чынам: для каго — выгнаньнем і народнай нянавісьцю, для каго — міжнародным трыбуналам і турмой, для каго — шыбеніцай у сябе на радзіме. Аднак на новых дыктатараў гэта чамусьці мала ўплывае. Напэўна, кожны зь іх лічыць сябе спрытнейшым і разумнейшым за папярэднікаў.
Дзякуй усім, хто знайшоў час для ліста на «Свабоду». Пішыце нам, адрас ранейшы: Менск-5, паштовая скрынка 111.
Праграма «Паштовая скрынка 111» выходзіць у эфір кожную сераду.
Аўтару можна пісаць на адрас zdankov_rs@tut.by.

«Пастаянна сачу за падзеямі ў Беларусі. Баліць маё сэрца за наш шматпакутны народ. Вякамі ён быў прыгнечаны іншаземцамі і дагэтуль ніяк ня можа стаць гаспадаром на сваёй зямлі. Тое, што цяпер учыняюць над нашымі людзьмі, над культурай і мовай — ня новае ў гісторыі. Гэта ўжо было ў 30-я гады мінулага стагодзьдзя, толькі цяпер адбываецца зь невялікай папраўкай на час. Сёньняшняя беларуская мадэль — не вынаходка Лукашэнкі. Гэта ўсяго толькі не найлепшая копія былой савецкай сыстэмы.А таму і лёс яе напаткае той жа, што напаткаў СССР. Гэта абавязкова здарыцца. І думаю, што чакаць ужо ня так доўга».
Пра тое, што ў Беларусі зроблена спроба рэстаўрацыі гэткага маленькага СССР у ягоным мадэрнізаваным на кітайскі капыл варыянце — гавораць і пішуць многія. Сама ўлада сваім стаўленьнем да савецкага камуністычнага мінулага пацьвярджае гэты тэзіс. Найбольш сьвежы прыклад — загад Аляксандра Лукашэнкі браць за ўзор палітыку савецкага генсека Андропава пры навядзеньні парадку і дысцыпліны на прадпрыемствах і ва ўстановах. Што гэта за прыклад? Многія памятаюць, як у 1983-м і на пачатку 1984-га году сілы міліцыі былі кінутыя на тое, каб выяўляць прагульшчыкаў і парушальнікаў дысцыпліны сярод тых, хто ў працоўны час стаіць у чэргах у крамах альбо наведвае кінатэатры. Цяпер, трэба меркаваць, дармаедаў, спэкулянтаў і прагульшчыкаў будуць шукаць у шматлікіх чэргах ля банкаўскіх пунктаў абмену валюты. Балазе там вядуцца дакладныя сьпісы — дык доўга шукаць не давядзецца.
Тэма, якая працягвае хваляваць і непакоіць многіх у Беларусі — прычыны і наступствы выбуху 11 красавіка ў менскім мэтро, які прынёс шматлікія чалавечыя ахвяры. Вось што піша з гэтай нагоды наш слухач Алесь Яцкевіч зь Віцебску:
«Падыходжу да пешаходнага пераходу. Побач дзьве дзяўчынкі, якім год па 13–14, ня больш. Адна зь іх курыць. Пачалі пераходзіць вуліцу. Пажылы чалавек, які ішоў насустрач, не стрымаўся, выказаў заўвагу: „Такая малая — і ўжо курыш!“. Трэба было бачыць рэакцыю дзяўчатак: поўныя вочы звар’яцелага зьдзіўленьня і дзікунскі рогат яму наўздагон. Гэта — тое пакаленьне, якое вырасла ўжо ва ўмовах лукашэнкаўскіх, так бы мовіць, „стабільнасьці і росквіту“. Я памятаю савецкія часы. Убачыць пажылую жанчыну, якая курыць, для мяне тады было вялікім зьдзіўленьнем. А сёньня паляць зялёныя дзеці. І расьце гэтая зараза, на мой погляд, у геамэтрычнай прагрэсіі.
А тэракт у Менску, які ўзрушыў увесь сьвет? У яго што, няма каранёў? Няхай сабе прэзыдэнт — ён, можа, і праўда лічыць, што ўсе праблемы на дзяржаўным узроўні можна вырашыць адным ударам клюшкі па галаве. Але што сабе думаюць спэцыялісты зь міністэрстваў адукацыі, культуры, аховы здароўя? Пра тое, як правільна выбары правесьці?
Людзі, даведзеныя да адчаю, псыхалягічна схільныя да самагубства. Такія могуць зьдзейсьніць і тэракт. Для іх усё роўна — дзе, колькі, каго зьнішчыць…
А ўвогуле ва ўсім, што адбываецца, я лічу, вінаватая толькі ўлада».
А тэракт у Менску, які ўзрушыў увесь сьвет? У яго што, няма каранёў? Няхай сабе прэзыдэнт — ён, можа, і праўда лічыць, што ўсе праблемы на дзяржаўным узроўні можна вырашыць адным ударам клюшкі па галаве. Але што сабе думаюць спэцыялісты зь міністэрстваў адукацыі, культуры, аховы здароўя? Пра тое, як правільна выбары правесьці?
Людзі, даведзеныя да адчаю, псыхалягічна схільныя да самагубства. Такія могуць зьдзейсьніць і тэракт. Для іх усё роўна — дзе, колькі, каго зьнішчыць…
А ўвогуле ва ўсім, што адбываецца, я лічу, вінаватая толькі ўлада».
Многія зьвярнулі ўвагу на вэрсію прычынаў тэракту, агучаную напрыканцы красавіка Аляксандрам Лукашэнкам у штогадовым пасланьні. Паводле яго, фактарам, які справакаваў тэракт, стала, як ён выказаўся, «залішняя дэмакратыя» напярэдадні выбараў. Маўляў, вось далі апазыцыі магчымасьць адкрыта весьці перадвыбарчую агітацыю — а яна падбухторвала людзей да розных правапарушэньняў. Наслухаўся псыхічна неўраўнаважаны чалавек апазыцыянэраў — і змайстраваў бомбу…
Адметна, што выбухі віцебскі тэрарыст, калі верыць сьледзтву, арганізоўваў і ў 2005-м у Віцебску, і ў 2008-м на Дзень незалежнасьці ў Менску. А тады ён што, таксама быў пад уплывам разгульнай дэмакратыі? Дык згадайце тыя гады, перагарніце падшыўкі старых газэт ці пакорпайцеся ў архівах інтэрнэт-сайтаў. Ні пра якую лібэралізацыю тады і гаворкі не было. Тыповыя гады жорсткага аўтарытарнага рэжыму: разгон дэманстрацый, арышты, уціск незалежнай прэсы, суды над апазыцыйнымі актывістамі…
Увогуле, варта зьвярнуць увагу на біяграфію віцебскага тэрарыста. Год нараджэньня — 1986-ы. Гэта значыць, усе сьвядомыя гады — школа, ПТВ, армія, праца на заводзе — прыпалі ў яго на лукашэнкаўскую эпоху. Ён — прадукт гэтай эпохі, яе ідэалягічнай і прапагандысцкай сыстэмы. Малады тэрарыст (ці, магчыма, ягоны саўдзельнік) нават быў у шэрагах лукашэнкаўскага камсамолу — БРСМ. (Пра гэта паведаміў сам Лукашэнка.) Падчас зачытваньня ўжо згаданага пасланьня, аналізуючы карані гэтай зьявы, кіраўнік дзяржавы, у прыватнасьці, падсумаваў (цытую): «Мы самі стварылі тую атмасфэру ў грамадзтве, плады якой сёньня і пажынаем» (канец цытаты). Ну як з гэтым не пагадзіцца?
На тэму менскай трагедыі 1 красавіка разважае і наш слухач Генадзь Арлукевіч з Жалудку Шчучынскага раёну. У сваім лісьце на «Свабоду» ён піша:
«Вельмі сумна і горка, што ў нас сталі магчымыя такія выбухі. Столькі людзей загінула, а колькі пацярпела… Ня веру, што да гэтага мае дачыненьне апазыцыя. Хоць улада наконт яе датычнасьці робіць празрыстыя намёкі. Але я ёй не давяраю. Яна ў нас такая: хлусіць і не чырванее. І хлусьні ўсё болей.
Вось днямі глядзеў у суседзяў па тэлевізары „Панараму“. Выступае міністар унутраных спраў Куляшоў, камэнтуе расьсьледаваньне выбухаў (у тым ліку таго, што здарыўся тры гады таму 3 ліпеня). Кажа, што адбіткі пальцаў у абавязковым парадку бралі толькі ў ваеннаабавязаных. Але ж гэта — няпраўда. Вось я — інвалід 2-й групы зь дзяцінства. І мой брат — таксама інвалід 2-й групы. Ніякія мы не ваеннаабавязаныя. А адбіткі прымусілі здаць. І ня нас адных.
Уся гэтая справа вельмі цьмяная. Ці сапраўды злавілі і будуць судзіць тых, хто задумаў і ажыцьцявіў гэты страшны выбух? Я размаўляў на гэтую тэму з многімі людзьмі. І амаль ва ўсіх такія ж сумневы, як і ў мяне. Неяк дзіўна ўсё гэта супала: і выбух, і імклівы рост цэнаў, і суды над палітвязьнямі, і адсутнасьць валюты ў абменьніках…»
Вось днямі глядзеў у суседзяў па тэлевізары „Панараму“. Выступае міністар унутраных спраў Куляшоў, камэнтуе расьсьледаваньне выбухаў (у тым ліку таго, што здарыўся тры гады таму 3 ліпеня). Кажа, што адбіткі пальцаў у абавязковым парадку бралі толькі ў ваеннаабавязаных. Але ж гэта — няпраўда. Вось я — інвалід 2-й групы зь дзяцінства. І мой брат — таксама інвалід 2-й групы. Ніякія мы не ваеннаабавязаныя. А адбіткі прымусілі здаць. І ня нас адных.
Уся гэтая справа вельмі цьмяная. Ці сапраўды злавілі і будуць судзіць тых, хто задумаў і ажыцьцявіў гэты страшны выбух? Я размаўляў на гэтую тэму з многімі людзьмі. І амаль ва ўсіх такія ж сумневы, як і ў мяне. Неяк дзіўна ўсё гэта супала: і выбух, і імклівы рост цэнаў, і суды над палітвязьнямі, і адсутнасьць валюты ў абменьніках…»
У свой час мы паведамлялі пра шматлікія скандальныя гісторыі з кампаніяй прымусовай дактыляскапіі, арганізаванай уладамі адразу пасьля ліпеньскага выбуху на праспэкце Пераможцаў. Адбіткі пальцаў прымушалі здаваць найперш актывістаў апазыцыі — незалежна ад полу і ўзросту. Многія апазыцыянэры пратэставалі супраць гэтага, апэлюючы да дзейнага заканадаўства. У той жа час рэальны падазраваны, як цяпер высьветлілася, адбіткі пальцаў не здаваў увогуле. І гэта нягледзячы на тое, што ў 2005 годзе ў ягонай кватэры міліцыя праводзіла ператрус, а ў 2008–2009-м ён служыў у войску. Цікава, чаму так здарылася, калі кампанія была абвешчаная ўсеагульнай і абавязковай для ўсіх ваеннаабавязаных? Можа, усе сілы былі кінутыя на тое, каб сабраць адбіткі пальцаў найперш у апазыцыянэраў?
Міністар Куляшоў абяцае, што гэтую сытуацыю зараз расьсьледуюць і вінаватых пакараюць.
Аўтар апошняга ў сёньняшнім аглядзе ліста, наш даўні сябар Кастусь Сырэль зь мястэчка Ўшачы, што на Віцебшчыне, разважае наконт прыроды дыктатарскіх рэжымаў. Слухач піша:
«Тыя падзеі, якія апошнім часам адбываюцца ў нашай краіне, вымушаюць мяне зноў і зноў вяртацца да пытаньня ўлады. Вось цікава: прага неабмежаванай улады і паводзіны яе суб’ектаў — гэта псыхічная норма ці адхіленьне ад яе? Паводле майго меркаваньня, усё ж — псыхічная хвароба. Прывяду некалькі гістарычных фактаў.
Рымскі імпэратар Калігула часам забаўляўся наступным чынам. У цырку, у самую вялікую сьпёку, ён загадваў зьняць палатняныя тэнты над гледачамі і забараняў выпускаць каго-колечы. Тысячы людзей гадзінамі пакорліва сядзелі на трыбунах пад пякельным сонцам. Іншым часам Калігула без усякіх падставаў чыніў пакараньні сьмерцю, або раптам раскідваў грошы з балькону, або замыкаў сховішчы зь дзяржаўным хлебам, асуджаючы народ на голад.
Усім вядома, што імпэратар Нэрон спаліў сваю ўласную сталіцу, Рым. Ніхто ня меў права тушыць пажары, якія працягваліся цэлы тыдзень, — піша ў сваім лісьце на «Свабоду» Кастусь Сырэль з Ушачаў. — А Сталін, які перасяліў цэлыя народы — чачэнцаў, інгушоў, кабардынцаў, паволскіх немцаў? Мужчын і жанчын, старых і малых вывезьлі ў казахстанскія стэпы і сыбірскую тайгу зімой у вагонах, прызначаных для перавозкі жывёлы, не дазваляючы дарогай выходзіць з вагонаў. Колькі людзей загінула — ніхто не лічыў і дакладна ня ведае.
І каго з тыранаў ці дыктатараў ні вазьмі — бачым адно і тое ж, мяняюцца толькі варыянты і маштабы.
Вось тут і ўзьнікае пытаньне: можа, псыхічныя хваробы заразныя і бываюць эпідэміі шызафрэніі, маніякальна-дэпрэсіўнага псыхозу, усялякіх маній ды фобій? Ну не адзін жа Сталін 25 год зьнішчаў лепшых сялян, інжынэраў, вайскоўцаў, лекараў, пісьменьнікаў? Да таго ж ён рабіў гэта пад дружныя аплядысмэнты шматлікіх партзьездаў, канфэрэнцый і сходаў.
Тое, што я назіраю цяпер у нашай краіне, асабліва ўсе гэтыя суды, перасьлед апазыцыі і незалежных СМІ, фінансавы псыхоз улады, — прыводзіць мяне да думкі зрабіць якую-небудзь прышчэпку ад гэтага вірусу і насіць марлевую павязку. Пакуль эпідэмія ахапіла толькі ўладу і фэміду, але ўсё ж лепш засьцерагчыся загадзя. Дарэчы, нядрэнны прафіляктычны сродак — праслухоўваньне перадач радыё «Свабода».
Прабачце, калі мой жартаўлівы тон падчас ня вельмі вясёлых падзей падасца вам недарэчным. Але Марк Твэн казаў: «Сьмеючыся над сабой, чалавецтва пазбаўляецца ад сваіх недахопаў».