Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сьпісе неўязных – журналіст Лябедзік і судзьдзя Комар


На афіцыйным сайце Эўразьвязу апублікаваны дадатковы сьпіс асобаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю краінаў Эўразьвязу. Цяпер агульны сьпіс налічвае 175 чалавек.

Сьпіс неўязных у Эўразьвяз

Сьпіс складаецца з асобаў, якія мелі дачыненьне да рэпрэсій супраць удзельнікаў выступаў 19 сьнежня 2010 г.

Гайдукевіч Валер Уладзімеравіч – намесьнік міністра ўнутраных спраў, камандуючы ўнутранымі войскамі;

Гурэеў Сяргей Віктаравіч
– намесьнік міністра ўнутраных спраў, начальнік папярэдняга расьледаваньня МУС;

Качанаў Сяргей Уладзімеравіч
– дарадца міністра юстыцыі;

Бодак Ала Мікалаеўна
– намесьнік міністра юстыцыі;

Сіманаў Аляксандар Анатольевіч – намесьнік міністра юстыцыі;

Тушынскі Ігар Геранінавіч – намесьнік міністра юстыцыі;

Скурат Віктар – начальнік Менскага гарадзкога ўпраўленьня дэпартамэнту аховы МУС;

Іваноў Сяргей
– намесьнік начальніка адзьдзелу камплектаваньня ўпраўленьня ідэалягічнай працы і кадравага забесьпячэньня ГУУС Менгарвыканкаму;

Кадзін Раман – камандзір роты баявога і тэхнічнага забесьпячэньня палка міліцыі асобнага прызначэньня ГУУС Менгарвыканкаму;

Комар Вольга – судзьдзя Фрунзенскага раёну (справа Васіля Парфянкова);

Загароўскі Антон
– пракурор Фрунзенскага раёну (справа Васіля Парфянкова) ;

Чаркас Тацяна Станіславаўна – судзьдзя суду Фрунзенскага раёну (справы Аляксандра Атрошчанкава, Аляксандра Малчанава і Дзьмітрыя Новіка) ;

Маладцова Тацяна – пракурор Фрунзенскага раёну раёну (справы Аляксандра Атрошчанкава, Аляксандра Малчанава і Дзьмітрыя Новіка);

Лябедзік Міхаіл Пятровіч – першы намесьнік галоўнага рэдактара газэты «Советская Белоруссия»;

Падгайскі Генадзь Данатавіч
– дырэктар Менскага дзяржаўнага пэдагагічнага каледжу;

Кухарчык Пётр Дзьмітрыевіч – рэктар Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту;

Батура Міхаіл Паўлавіч – рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту інфарматыкі і радыёэлектронікі;

Часноўскі Мячыслаў Эдвардавіч – рэктар Берасьцейскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Пушкіна;

Алеева Тамара Міхайлаўна – рэктар Міжнароднага гуманітарна-эканамічнага інстытута.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG