Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справу Маі Абромчык працягнулі на месяц па «пастанове зьверху»


Мая Абромчык
Мая Абромчык
18 сакавіка пракуратура Маскоўскага раёну Менску прыняла пастанову, паводле якой справа аб разглядзе скаргі Маі Абромчык працягнута яшчэ на месяц.

Мая Абромчык з Ганцавічаў, якой падчас разгону Плошчы міліцыянты зламалі нагу, яшчэ 21 студзеня накіравала скаргу на дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі ў пракуратуру. Да гэтага часу чамусьці няма вынікаў працы пракурораў, кажа Мая:

«На маё пытаньне, на якой падставе прынята такая пастанова, бо, наколькі я ведаю, для такога зацягваньня патрэбныя вельмі сур’ёзныя прычыны, пачула адказ: „Ну, была пастанова зьверху“. Лічу такія крокі незаконнымі».

Пасьля зьбіцьця на Плошчы Мая толькі праз тры гадзіны змагла атрымаць мэдычную дапамогу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG