Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У панядзелак ЭЗ назаве папоўнены сьпіс беларускіх неўязных


Гэтую інфармацыю "Свабодзе" пацьвердзілі ў дыпляматычных колах Эўразьвязу.

На ўмовах ананімнасьці вартая даверу крыніца паведаміла, што цяпер сьпіс з дадатковымі імёнамі ўдакладняецца і неўзабаве яго падпіша кіраўніцтва Зьвязу.

Навіна пра магчымае пашырэньне сьпісу неўязных беларускіх службоўцаў упершыню зьявілася сёньня раніцай на шэрагу беларускіх інтэрнэт-сайтаў са спасылкай на Партыю БХД. Дэлегацыя аргкамітэту БХД на чале зь Дзянісам Садоўскім цяпер знаходзіцца ў Бэрліне. Учора, 16 сакавіка, беларускія праваабаронцы мелі сустрэчу з адказнай супрацоўніцай нямецкага МЗС Германіі па справах Беларусі Зюзанай Шутц, якая, паводле іхніх слоў, паведаміла, што "чорны сьпіс" пашырыцца на 19 чалавек, найперш — судзьдзяў, якія выносілі прысуды абвінавачаным у "масавых беспарадках" 19 сьнежня палітвязьням.

У МЗС Нямеччыны "Свабодзе" сказалі, што гэтая інфармацыя насіла ўнутраны характар і ўсё будзе вядома пасьля 21 сакавіка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG