Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча падтрымае Беларусь


Польшча падтрымае Беларусь, калі Менск возьме курс на дэмакратызацыю. З такой заявай выступіў сёньня міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі падчас прамовы ў Сойме, прысьвечанай накірункам замежнай палітыкі краіны ў 2011 годзе.

Пры гэтым міністар падкрэсьліў, што палітыка Варшавы ў дачыненьні да Беларусі павінна залежаць ад выкананьня правоў чалавека ў краіне.

"Лёс братэрскага народу асабліва блізкі нам. Я неаднаразова настойваў, каб Польшча дапамагла Беларусі, калі тая абярэ шлях пераменаў. Але мы павінны моцна рэагаваць, калі Беларусь сыходзіць з гэтага шляху і адмаўляецца паважаць асноўныя правы чалавека і грамадзяніна. Я мяркую, што настаў час падтрымаць тую Беларусь, якая правядзе рэформы і будзе супрацоўнічаць з Эўропай", – сказаў Сікорскі.

Кіраўнік польскага МЗС канстатаваў, што на сёньняшні дзень гэтая падтрымка тычыцца беларускай грамадзянскай супольнасьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG