З такім заклікам да афіцыйнага Менску выступіў сёньня брытанскі міністар у пытаньнях Эўропы Дэвід Лідынгтон у спэцыяльнай заяве, прысьвечанай Беларусі, абнародаванай на сайце брытанскага МЗС.
"Вялікая Брытанія ў наймацнейшай форме асуджае нядаўнія выракі спадарам Яўгену Парфянкову, Дзьмітрыю Новіку, Аляксандру Малчанаву і Аляксандру Атрошчанкаву", – падкрэсьліваецца ў заяве.
Прысуды называюцца палітычна матываванымі і непрапарцыйнымі нават выстаўленым абвінавачаньням.
Лёндан таксама занепакоены ціскам на адвакатаў палітзьняволеных і "шакаваны" заявай былога кандыдата на прэзыдэнта Алеся Міхалевіча аб абыходжаньні зь ім у турме КДБ. Брытанскі міністар заклікае беларускія ўлады да "хуткага, глыбокага і незалежнага расьсьледаваньня паведамленьняў аб катаваньнях, фізычным прымусе і запалохваньні".