На менскім форуме "Атамэкспа-2011" агучана, што пагадненьне з Расеяй пра крэдыт на будаўніцтва АЭС можа быць падпісанае 15 сакавіка на паседжаньні так званага саюзнага Саўміну.
Паводле прагнозаў чыноўнікаў, увосень на Астравецкай пляцоўцы пачнуць капаць катлавіну для будучай станцыі, цяпер жа рыхтуецца інфраструктура — падводзіцца чыгунка і аўтамабільная дарога. Тым часам грамадзкі рух супраць будаўніцтва АЭС, які актыўна пачынаў разгортвацца некалькі год таму, цяпер прыціх.
Беларускі бок прапануе расейцам прафінансаваць ня толькі будаўніцтва ўласна станцыі, але і інфраструктуры. У кампаніі "Атомстройэкспорт", якая выступае генпадрадчыкам, пакуль што заяўляюць толькі пра гатоўнасьць запусьціць энэргаблёкі: першы ў 2017 годзе, другі — у 2018-м. Пры гэтым фінансавы бок справы не агалошваецца.
Астравецкі актывіст руху супраць узьвядзеньня АЭС Мікалай Уласевіч пацьвярджае: пляцоўка пад будаўніцтва фактычна гатовая:
"Гэта ўжо ня першы раз яны заяўляюць, што зь верасьня пачнуць там нешта капаць. Зямлю, сапраўды, раўняюць, машынамі яе сюды-туды перавозяць. І пляцоўка, трэба сказаць, у стане высокай гатоўнасьці для таго, каб на ёй ужо працаваць. Гэта адназначна".
Карэспандэнт: "Мясцовая грамадзкасьць, якая адразу актыўна абуралася, паступова прыціхла. Прызвычаіліся да безвыходнасьці?".
"Я скажу так: грамадзкасьць астравецкая такая ж, як і ў любым месцы Беларусі. Яна ў большасьці сваёй абыякавая. Проста ня верыць у тое, што магчыма нейкім чынам паўплываць на рашэньне ўладаў. Яшчэ савецкая ўлада выхавала народ у такім ключы: маўляў, як яны вырашылі — так і будзе. Таму ў гэтым сэнсе людзі, вядома, адпаведна сябе і паводзяць. Хоць яны і не пагаджаюцца з такім варыянтам будаўніцтва АЭС, і амаль што ўсе (калі ня ўсе) упэўненыя, што ніякіх тут працоўных месцаў мясцовыя не атрымаюць, што, па сутнасьці, гэта будзе аб'ект, дзе будуць варагі будаваць, і г.д. І што апроч бяды (праўда, яна адкладзеная ў часе) гэты праект нічога добрага не прынясе для мясцовых. Як і ў цэлым для Беларусі".
А вось экспэрт у галіне атамнай энэргетыкі, кандыдат тэхнічных навук Юрый Варонежцаў перакананы, што чарговая хваля размоваў на тэму АЭС — рэклямна-палітычная кампанія, якая зусім не падмацаваная фінансава:
"Я пэсыміст у сэнсе таго, што будаўніцтва будзе даведзенае да канца, і аптыміст у тым, што Беларусь застанецца бязьядзернай. Я ня ведаю, адкуль возьмуцца грошы. Расейскі бюджэт ужо зацьверджаны, пралічаны — у іх які-ніякі, але ж парлямэнт ёсьць. І адкуль возьмуцца такія сродкі на крэдыт — для мяне незразумела. Зь іншага боку, незразумела, навошта Расеі, якая ўжо пачала будаваць Калінінградзкую АЭС, пад бокам яшчэ адзін канкурэнт, якога яна будзе ствараць уласнымі рукамі. З той інфармацыі, якая зьмяшчаецца ў афіцыйных СМІ, цяжка разабрацца, што адбываецца. Але я тэлефанаваў расейскім сябрам, і мяне запэўніваюць: перамовы не знаходзяцца ў той стадыі, каб Расея ўзяла і выклала грошы пад гэты праект".
Менск падрыхтаваў запыт на мэтавы крэдыт у памеры 9 мільярдаў даляраў. У Маскве кажуць, што цяпер над гэтай сумай працуюць экспэрты Міністэрства фінансаў Расеі. Але ўжо ня першы раз расейскі бок вывучае сытуацыю на прадмет адкрыцьця крэдытнай лініі. Летась перамовы ўвогуле зайшлі ў тупік, пасьля чаго Аляксандар Лукашэнка загадаў ураду шукаць новых інвэстараў.
Адзін з самых дасьведчаных спэцыялістаў у сфэры атамных тэхналёгій, прафэсар Георгі Лепін, лічыць, што Масква наўмысна тармозіць працэс. З аднаго боку, расейцы ня хочуць, каб АЭС у Беларусі будавалі французы, амэрыканцы ці кітайцы, з другога — марудзяць, бо вымушаныя ўкладаць у больш важны праект на сваёй тэрыторыі — Балтыйскую АЭС:
"Калі гаварыць аб'ектыўна, то я ня веру ў магчымасьць пабудовы рэактара ў Беларусі. Няхай яго нават нам падораць. У нас няма нічога, у тым ліку будаўнікоў. Простых, звычайных будаўнікоў давядзецца набіраць аднекуль. Ня толькі інжынэрны пэрсанал, але і шараговых будаўнікоў. Таму што сама канструкцыя будынка атамнай станцыі надзвычай складаная. Яна непараўнальна больш складаная, чым канструкцыя цеплавых станцый. Таму гэта таксама нерэальны момант. Набіраць работнікаў збоку — гэта значыць, ім трэба плаціць больш, чым плацяць там, трэба моцна зацікавіць. То бок, атрымліваецца так: куды ня кінь — усюды правал. Да таго ж да гэтага часу, наколькі мне вядома, няма ўказу, які пацьвярджаў бы выбар гэтай пляцоўкі. А калі яго няма, то пляцоўка гэтая, можна лічыць, незаконная".
Пра тое, што месца для АЭС абрана няўдалае, кажуць як мясцовыя актывісты, якія як могуць супраціўляюцца будаўніцтву, так і міжнародныя экспэрты. Апроч таго, што ад мірнага атаму пацярпіць надзвычай важны для падтрыманьня экалягічнага балянсу Нарачанскі край, краіны, якія мяжуюць зь Беларусьсю (за выключэньнем Расеі), сумняюцца ў бясьпечнасьці такога суседзтва.