Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кастра і Беларусь: чорныя ўспаміны


Рауль Кастра, старшыня Дзяржаўнай рады і ўраду Кубы, мае жаданьне зноў наведаць Беларусь. Пра гэта сёньня паведаміў міністар замежных спраў гэтай краіны Бруна Радрыгес Парылья. Ён знаходзіцца з афіцыйным візытам у Менску, дзе быў прыняты Аляксандрам Лукашэнкам.

"Я прыбыў сюды з даручэньнем Рауля Кастра, які выказаў жаданьне наведаць Менск у бліжэйшай будучыні", — сказаў міністар замежных спраў.

Сёньня няшмат хто, мабыць, памятае пра трагічныя наступствы першага наведваньня Раулем Кастра Беларусі. 26 сьнежня 1976 году ён пасьля паляваньня ў Белавескай пушчы сеў на самалёт і паляцеў у Варшаву, а адтуль на радзіму. А машына, у якой знаходзіліся тагачасны старшыня Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР Фёдар Сурганаў і камандуючы авіяцыяй Беларускай вайсковай акругі генэрал Леанід Бяда, узяла курс зь Берасьця на Менск.

Пра тое, што адбылося ў той дзень, "Свабодзе" ў свой час распавёў старшыня клюбу "Спадчына" Анатоль Белы:

"Быў страшэнны галалёд. Наперадзе ішоў аўтобус з турыстамі зь Львоўшчыны. Ну, ня столькі з турыстамі, колькі зь людзьмі, якія ведалі, што ў нас, у Беларусі, можна набыць больш тавараў і больш танна. І гэты аўтобус захацеў перагнаць трактар, які ішоў наперадзе. І яго разьвярнула і паставіла ўпоперак дарогі. Ну, а Сурганаў ды іншыя імчаліся зь вялікай хуткасьцю на легкавой машыне. І яны ўрэзаліся ў гэты аўтобус".

І Сурганаў, і Бяда загінулі ў гэтай катастрофе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG