Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі адрэагаваў на заяву Кэтрын Эштан


Прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных
Прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных
Меру адказнасьці кожнага з абвінавачаных за беспарадкі ў Мінску вечарам 19 сьнежня будзе вызначаць толькі суд, заявіў прэс-сакратар Андрэй Савіных, адказваючы на пытаньні журналістаў адносна заявы Высокага прадстаўніка Эўразьвязу Кэтрын Эштан.

18 лютага Кэтрын Эштан у сваёй заяве выказала "глыбокае шкадаваньне" у сувязі з вынесеным Васілю Парфянкову судовым прысудам, адзначыўшы, што палітычным матывам не павінна быць месца ў судовым працэсе. Яна падкрэсьліла, што Беларусь павінна ўлічваць абавязаньні, узятыя на сябе ў рамках АБСЭ, і адпавядаць міжнародным стандартам у галіне дэмакратыі, вяршэнства закону і правоў чалавека.

Камэнтуючы заяву Эштан адносна прыгавору Парфянкову, прэс-сакратар беларускага МЗС адзначыў: "Гэта асоба асуджаная менавіта за ўчыненыя ім супрацьпраўныя дзеяньні, а не за ўдзел у выбарчай кампаніі ў камандзе аднаго з экс-кандыдатаў у прэзыдэнты".

"Падкрэсьліваем, што судовы працэс быў адкрытым і праходзіў у прысутнасьці вялікай колькасьці журналістаў і прадстаўнікоў грамадзкасьці", — заявіў Андрэй Савіных.


17 лютага Васіль Парфянкоў судом Фрунзенскага раёну Менска прызнаны вінаватым у злачынстве, прадугледжаным часткай 2 артыкулу 293 Крымінальнага кодэксу (удзел у масавых беспарадках) і прыгавораны да чатырох гадоў пазбаўленьня волі з адбываньнем пакараньня ў калёніі строгага рэжыму. Акрамя таго, ён павінен выплаціць больш за 14 млн. рублёў за разьбітыя дзьверы ў Доме ўраду падчас несанкцыянаванай акцыі апазыцыі 19 сьнежня 2010 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG