Двое ўдзельнікаў акцыі салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі, якая адбылася ў Магілёве 16 студзеня, атрымалі позвы ў суд.
Адміністрацыйную справу супраць сябра партыі БНФ Валянціна Лабачова й беспартыйнай шматдзетнай маці Натальлі Шкадун разгледзіць суд Ленінскага раёну Магілёва 8 лютага. Працэс будзе весьці судзьдзя Галіна Кужалева.
Лабачова й Шкадун вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікетаваньні. Матэрыялы да суду рыхтаваў супрацоўнік Ленінскага райаддзелу міліцыі маёр Андрэй Цецярукоў.
Яшчэ аднаго ўдзельніка акцыі сябра партыі БНФ Сяргея Нягаціна зьбіраліся судзіць 28 студзеня. Судзьдзя Станіслаў Шэндаровіч, які меўся разглядаць справу супраць актывіста, паведаміў яму, што яе разгледзіць старшыня Ленінскага суда Сьвятлана Кужалева. Пра дату суда яму паведамяць пазьней