Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў: "Санкцыі — абсалютна тупіковы шлях"


Санкцыі Эўразьвязу і ЗША, прынятыя ў адказ на пасьлявыбарчыя рэпрэсіі і арышты ў Беларусі, выклікаюць абвостраную рэакцыю ў беларускім грамадзтве. Мы працягваем знаёміць нашу аўдыторыю з выказваньнямі на гэтую тэму.

Сябра камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах і сувязях з СНД Валянціна Лявоненка сказала сёньня "Свабодзе", што санкцыі — гэта зусім ня тое, чаго яна чакала:

"Гэта — абсалютна тупіковы шлях. Больш за тое, сваімі дзеяньнямі яны канчаткова паказалі народу, што прадстаўляе зь сябе заходняя дэмакратыя. Калі адтуль падаецца інфармацыя, у тым ліку і відэаінфармацыя, і там абсалютна адсутнічаюць кадры, як громяць Дом ураду, а кажуць, што гэта была мірная дэманстрацыя, то мы ж тут у Беларусі не паглухлі і не пасьлеплі.

Санкцыі — настолькі непрадуктыўны крок, што ён не прынясе карысьці тым, хто іх уводзіў: ні Злучаным Штатам, ні Эўразьвязу. Асабліва на тле таго, што адбываецца цяпер у Тунісе ды Эгіпце. Мабыць, патрэбна было адбыцца гэтым падзеям, каб адцяніць і паказаць, наколькі несправядлівыя крокі ЗША і Эўразьвязу ў дачыненьні да Беларусі".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG