Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Не відаць нікога, хто мог бы кіраваць Беларусьсю пасьля Лукашэнкі”


Улад Сокар
Улад Сокар
Такую думку выказаў на нефармальным форуме ў Літве аналітык вашынгтонскага дасьледнага цэнтру Jamestown Foundation Улад Сокар. Пра гэта паведамляе інтэрнэт-партал Delfi.

«Мы ўжо цяпер павінны пачаць рыхтавацца да пэрыяду «пасьля Лукашэнкі» – мяркуе экспэрт. - У дадзены момант не відаць ніводнай групы, здольнай кіраваць Беларусьсю пасьля Лукашэнкі. Мы павінны дасягнуць кіруючых колаў у дадзены момант і дапамагчы разьвіцца кампэтэнтнай групоўцы, якая ў далейшым змагла б узяць на сябе адказнасьць, не дэстабілізуючы становішча ў дзяржаве, і без умяшаньня Расеі », - заявіў У. Сокар.

На яго думку, «вельмі важна забясьпечыць адзінства кіруючай клясы Беларусі, не дазволіць Расеі яго раскалоць» і ня даць ёй магчымасьць стварыць умовы, у якіх прадстаўнікі кіруючай клясы будуць дзейнічаць «адзін супраць аднаго».

На думку Сокара, пятнаццацігадовая праца зь беларускай апазыцыяй паказала, што гэты шлях не эфэктыўны. «Казаць пра гэта ў сытуацыі, якая склалася, цяжка ўсім, уключаючы і мяне, паколькі людзі папросту шкадуюць апазыцыю, якую разграмілі, людзі пакутуюць... гэта вельмі цяжка, і магчыма, нават не гуманна крытыкаваць іх у дадзены момант, але мы гаворым аб палітыцы і стратэгіі », - сказаў экспэрт.

«Мы павінны заставацца рацыянальнымі і ня стаць сэнтымэнтальнымі, паколькі палітыка ніяк не зьвязаная з гуманітарнымі клопатамі і сантымэнтамі. Гуманітарныя аспэкты і заахвочваньне да дэмакратыі - частка стратэгіі. Але толькі частка », - заявіў Сокар.

Ён сказаў, што «сувэрэнітэт Беларусі і яе незалежнасьць у дадзены момант галоўнае пытаньне, бо Расея зноў спрабуе ўмацаваць сваё дамінаваньне ў Беларусі - палітычна і эканамічна. Прыярытэт Расеі - дамінаваць у эканоміцы Беларусі, выкарыстоўваючы энэргетычныя і бізнэс-кампаніі, кантраляваныя Крамлём. Гэта асабліва важна, калі гаворка ідзе аб незалежнасьці Беларусі. Калі гэта адбудзецца - дэмакратыі там ня будзе ніколі ».

Паводле Сокара, «найгоршае, што можа зрабіць Захад - спрабаваць ізаляваць Беларусь, аслабляць яе пазыцыі і прымушаць яе ўлады зьвярнуцца да Расеі, перадаваць энэргетычную інфраструктуру гэтай краіне і займаць падобныя пазыцыі ў дачыненьні да зьнешняй палітыкі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG