Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Італьянскі парлямэнтар: “Лукашэнка мусіць стаць пэрсонай нон грата”


Пра гэта заявіў у Рыме, выступаючы перад італьянскімі парлямэнтарамі дэпутат ад Радыкальнай партыі Матэа Мэкачы. Італьянскі палітык асудзіў дзеяньні беларускіх уладаў у дачыненьні да ўдзельнікаў акцыі пратэсту супраць фальсыікацыі на выбарах 19 сьнежня.

Мэкачы ўзьняў пытаньне адносна далейшых стасункаў паміж Італіяй і Беларусьсю. Палітык заклікаў прызнаць Аляксандра Лукашэнку “пэрсонай нон грата” і падкрэсьліў, што італьянскаму ўраду трэба было б знайсьці магчымасьці для выказваньня сваёй падтрымкі беларускай апазыцыі.

У сваю чаргу кіраўнік італьянскага ўраду Сыльвіё Бэрлюсконі заявіў раней, што Італія ня будзе блякаваць рашэньня аб аднаўленьні санкцый Эўразьвязу ў дачыненьні да ўсіх датычных да рэпрэсіяў беларускіх чыноўнікаў. Падчас нядаўняй сустрэчы зь нямецкім канцлерам Ангелай Мэркель Бэрлюсконі прадэманстраваў заклапочанасьць у сувязі з разьвіцьцём падзеяў у Беларусі, асабліва што тычыцца стаўленьня ўладаў да апазыцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG