Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Мартынаў пагражае санкцыямі ў адказ


"Калі Польшча вырашыць не пускаць на сваю тэрыторыю прадстаўнікоў беларускіх уладаў, то Беларусь адкажа ўзаемнасьцю", — заявіў кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Мартынаў на сустрэчы з журналістамі ў Брусэлі.

Аб гэтым паведамляе “Эўрарадыё” са спасылкай на польскае выданьне TVN24.

"Калі такое рашэньне будзе прынятае, яно будзе няўдалым і Польшча павінна быць гатовая. У нас няма іншага выбару, акрамя як адказаць узаемнасьцю", — сказаў Мартынаў , паведамляе.

Кіраўнік дыпляматыі Беларусі таксама заклікаў ЭЗ не прымаць незваротных рашэньняў. "Мы спадзяемся, што гэта рашэньне не закрые дзьверы беларускай зьнешняй палітыцы, збалянсаванай паміж нашымі двума асноўнымі суседзямі, а менавіта Расеяй і Эўразьвязам".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG