Заўтра камітэт па міжнародных справах Эўрапейскага парлямэнту правядзе слуханьні па сытуацыі ў Беларусі. З Брусэлю перадае наш карэспандэнт Рыкард Ёзьвяк.
Слуханьні адбудуцца напярэдадні сэсіі поўнага складу Эўрапарлямэнту, якая адбудзецца напрыканцы студзеня. Чакаецца, што Эўрапарлямэнт прыме рэзалюцыю, якая асудзіць падзеі, што адбыліся падчас і пасьля спрэчных выбараў 19 сьнежня. Мяркуецца, што ў рэзалюцыі будзе патрабаваньне вызваліць усіх палітычных вязьняў у Беларусі, а таксама заклік да Эўразьвязу лібэралізаваць візавы рэжым для звычайных беларусаў.
Літоўскі эўрапарлямэнтар Юстас Палецкіс, кажа, што ЭЗ павінен спрыяць больш шчыльным кантактам паміж грамадзянамі краін аб’яднанай Эўропы і Беларусі.
"Эўрапейскі парлямэнт заўсёды спрабаваў стварыць больш магчымасьцяў для пашырэньня кантактаў паміж людзьмі. Адна з нашых прапановаў Эўракамісіі – скасаваць візавыя бар’еры. Гэты фінансавы “бэрлінскі мур”, збудаваны высокімі коштамі візаў, павінен быць зьнесены ", – сказаў Палецкіс.
Апазыцыянэр Аляксандр Мілінкевіч выступіць перад камітэтам заўтра, ён выступае за двуадзіны падыход, за аднаўленьне рэжыму візавых санкцый у дачыненьні да беларускіх чыноўнікаў і адначаснае палягчэньне візавых патрабаваньняў для звычайных грамадзян.
Мілінкевіч паведаміў Радыё Свабода, што ў Брусэлі "павінны паспрабаваць ізаляваць рэжым" у Менску і ў той жа час зрабіць Эўропу "больш адкрытай " для грамадзян краіны.
"Беларусы плацяць за візы больш, чым іншыя эўрапейцы, для беларусаў шэнгенская віза каштуе 60 эўра ў параўнаньні з 35 эўра для украінцаў і расейцаў. Цана павінна быць паніжаная, а мэтай павінен быць бязьвізавы рэжым", дадаў Мілінкевіч.
Між тым, Эўрапейская рада павінна прыняць рашэньне аб візавых абмежаваньнях для чыноўнікаў, адказных за гвалтоўны разгон мірнай дэманстрацыі пасьля выбараў.
Некаторыя імёны былі вызначаныя дыпляматамі краін ЭЗ у Менску, але няма яснасьці, колькі беларускіх чыноўнікаў будзе дададзена. Эўрапейскія дыпляматы гавораць, што канчатковы сьпіс можа ўключаць да сотняў чалавек.
Ёсьць 34 беларускіх чыноўніка ў бягучым сьпісе візавых санкцый, якія Эўразьвяз увёў пасьля спрэчных выбараў 2006 году. Забарона была прыпыненая ў 2008 годзе, калі Брусэль спрабаваў пераканаць Лукашэнку, што дэмакратычныя рэформы будуць прыносіць карысьць сваёй краіне.
Існуе шырокі кансэнсус у межах Эўрапейскай рады наконт таго, што санкцыі павінны цяпер быць адноўленыя і ўзмоцненыя. Нідэрлянды, Вялікабрытанія, Чэхія, Швэцыя і Польшча зьяўляюцца найбольш актыўнымі прыхільнікамі такога кроку.
Многае залежыць ад таго, ці Італія і, у меншай ступені, Партугалія і Іспанія, падтрымаюць больш жорсткія санкцыі.
Італія заявіла, што лепш трымаць адкрытымі ўсе каналы сувязі пры рабоце з рэжымам Лукашэнкі, але чыноўнікі ЭЗ, кажучы на ўмовах ананімнасьці, выказваюць меркаваньне, што ў рэшце рэшт Рым наўрад ці будзе ўпарта выступаць супраць новых візавых санкцыяў.
Італія імкнецца дачакацца вынікаў візыту міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Мартынава ў Брусэль на гэтым тыдні. Мартынаў сустрэўся з эўракамісарам Штэфанам Фюле ў Празе ў панядзелак і павінен сустрэцца з вышэйшым прадстаўніком Эўразьвязу ў пытаньнях зьнешняй палітыкі Кэтрын Эштан ў апошняй адчайнай спробе пазьбегнуць візавых санкцыяў.
Слуханьні адбудуцца напярэдадні сэсіі поўнага складу Эўрапарлямэнту, якая адбудзецца напрыканцы студзеня. Чакаецца, што Эўрапарлямэнт прыме рэзалюцыю, якая асудзіць падзеі, што адбыліся падчас і пасьля спрэчных выбараў 19 сьнежня. Мяркуецца, што ў рэзалюцыі будзе патрабаваньне вызваліць усіх палітычных вязьняў у Беларусі, а таксама заклік да Эўразьвязу лібэралізаваць візавы рэжым для звычайных беларусаў.
Літоўскі эўрапарлямэнтар Юстас Палецкіс, кажа, што ЭЗ павінен спрыяць больш шчыльным кантактам паміж грамадзянамі краін аб’яднанай Эўропы і Беларусі.
Гэты фінансавы “бэрлінскі мур”, збудаваны высокімі коштамі візаў, павінен быць зьнесены