Мінюст ужыў санкцыі да некаторых адвакатаў за дзеяньні, зьвязаныя з падзеямі 19 сьнежня ў Менску. Адвакату Валянціне Бусько анулявалі ліцэнзію. Адваката Саньнікава Паўла Сапелку прыцягваюць да дысцыплінарнай адказнасьці.
Як паведамляе афіцыйны сайт міністэрства, 4 студзеня калегія Мінюсту падтрымала рашэньне Кваліфікацыйнай камісіі па пытаньнях адвакацкай дзейнасьці ў Рэспубліцы Беларусь за 3 студзеня аб ануляваньні ліцэнзіі адвакату Гарадзенскай абласной калегіі Валянціне Бусько. Прычына ануляваньня ліцэнзіі – "парушэньне дзейнага заканадаўства, якое выявілася ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мітынгу 19 сьнежня 2010 году, які прывёў да масавых беспарадкаў з нанясеньнем шкоды дзяржаўным установам". За ўдзел у акцыі Бусько была прыцягнутая да адміністрацыйнай адказнасьці, паведамляе БелаПАН.
Акрамя таго, калегія Мінюсту разгледзела дзейнасьць асобных адвакатаў, якія ажыцьцяўляюць абарону асобаў, што ўдзельнічалі ў акцыі 19-20 сьнежня ў Менску.
У прыватнасьці, паводле інфармацыі міністэрства, выяўлена, што адвакат экс-кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава Павал Сапелка "дапусьціў некарэктныя выказваньні на адрас адвакатуры як незалежнага прававога інстытуту", паставіў пад сумнеў абгрунтаванасьць дзеяньняў Міністэрства юстыцыі як дзяржаўнага ліцэнзавальнага органа, заявіўшы, што гэта "прэсінг з боку дзяржавы на дзейнасьць дзяржаўных адвакатаў".
У сувязі з гэтым Мінюст накіраваў на адрас Менскай гарадзкой калегіі адвакатаў прадстаўленьне аб прыцягненьні Сапелкі да дысцыплінарнай адказнасьці. Прапануецца таксама разгледзець пытаньне аб мэтазгоднасьці яго знаходжаньня ў складзе прэзыдыюму Менскай гарадзкой калегіі адвакатаў.
Паведамляецца таксама, што калегія разгледзела публікацыі, разьмешчаныя ў друкаваных і электронных СМІ са спасылкай на адвакатаў. Устаноўлена, што адвакаты Менскай гарадзкой калегіі адвакатаў Ірына Бурак (адвакат лідэра Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі) і Мар'яна Сямашка (адвакат журналісткі Натальлі Радзінай) з прадстаўнікамі СМІ не размаўлялі і інтэрвію не давалі. Па дадзеным факце яны маюць намер накіраваць у СМІ абвяржэньне інфармацыі, разьмешчанай ад іх імя.
Мінюст накіравала ліст у Міністэрства інфармацыі "для дачы ацэнкі дзеяньням журналістаў і СМІ, якія дапусьцілі прадузятую інфармацыю аб дзейнасьці праваахоўных органаў ад імя адвакатаў".
"Іншыя адвакаты папярэджаныя пра больш карэктныя выказваньні ў СМІ, якія б не давалі падставаў да скажэньня рэальных фактаў і атрыманай інфармацыі", – паведамляе сайт Мінюсту.