Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка абновіць урад на 90 працэнтаў


Уладзімер Макей
Уладзімер Макей
Склад ураду і іншых структур дзяржаўнай улады будзе абноўлены прыкладна на 90%. Пра гэта заявіў кіраўнік прэзыдэнцкай адміністрацыі Ўладзімер Макей, прадстаўляючы калектыву Белтэлерадыёкампаніі новага кіраўніка Генадзя Давыдзьку.

Паводле слоў Уладзімера Макея, кадравыя прызначэньні не абмяжуюцца тымі, якія Лукашэнка зрабіў 28 сьнежня:

"Практычна на 90% будзе абноўлены склад ураду, кіраўніцтва розных канцэрнаў, падпарадкаваных ураду, кіраўніцтва судовых і іншых органаў дзяржаўнай улады".

Як адзначыў Макей, у бліжэйшыя 5 гадоў краіна павінна набыць новае аблічча і зьдзейсьніць магутны рывок ва ўсіх сфэрах: эканоміцы, сельскай гаспадарцы, прамысловасьці, культуры, навуцы, спорце, перадае БЕЛТА.
XS
SM
MD
LG