Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чыгір: цяперашні кірунак наўрад ці памяняецца


Прэм'ер-міністрам Беларусі прызначаны Міхаіл Мясьніковіч. Экс-прэм'ер Беларусі Міхаіл Чыгір адзначыў, што з прызначэньнем Мясьніковіча кіраўніком ураду не чакае асаблівых зьменаў:

"Самастойнасьці ў беларускага ўраду не было і, я думаю, што ня будзе. Свае погляды ў Аляксандра Рыгоравіча ёсьць і іх пакуль што нікому не ўдалося зьмяніць. Мясьніковіч вопытны чалавек. Ён працу ўрада добра ведае. Працаваў у адміністрацыі, працаваў пры мне віцэ-прэм'ерам. Ён добра ведае працу ўраду, але ж гэта не асноўнае на сёньняшні дзень. Дастаткова ў краіне эканамістаў і спэцыялістаў. Галоўнае, які кірунак будзе абіраць урад у далейшым. Я думаю, што наўрад ці той кірунак які быў, памяняецца. Адзінае, што можа здарыцца, гэта ў сувязі зь цяжкім фінансавым становішчам хутчэй пойдзе прыватызацыя, продаж нашых прадпрыемстваў замежным інвэстарам – ці то расейскім, ці то заходнім. Іншых зьменаў я не чакаю".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG