Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Натальля Цімакова пацьвердзіла, што Дзьмітрый Мядзьведзеў павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з выбраньнем на пасаду прэзыдэнта Беларусі.
«З улікам афіцыйна апублікаваных лічбаў ЦВК Беларусі, дакладу кіраўніка расейскага Цэнтарвыбаркаму Уладзімера Чурава пра высновы назіральнікаў, гэты ліст быў адпраўлены», — сказала Цімакова. Пра гэта паведамляюць усе асноўныя расейскія інфармацыйныя агенцтвы.
Раней сёньня паведамленьне пра віншаваньне Мядзьведзевым Лукашэнкі некалькі разоў зьяўлялася і абвяргалася рознымі крыніцамі.