Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каржанеўская: "Мітынгоўцы нікога не ўпаўнаважвалі разьбіваць вокны і дзьверы"


Пісьменьніца Галіна Каржанеўская, цешча затрыманага экс-кандыдата ў прэзыдэнты Віталя Рымашэўскага, перакананая: спроба "захопу ўрадавых будынкаў", якую спрабуюць "навешаць" на альтэрнатыўных прэтэндэнтаў, паходзіла зусім не ад удзельнікаў акцыі 19 сьнежня.

Галіна Каржанеўская падае тое, што бачыла на ўласныя вочы:

"На Плошчу ў дзень выбараў я прыйшла а 21-й гадзіне, без калёны, безь сяброў. Трымалася бліжэй да Чырвонага касьцёла, а потым перайшла да правага крыла Дома ўраду. Помнік і ўдзельнікі мітынгу знаходзіліся за сьпіной і зьлева. Я ўглядалася ў бок асноўнага ўваходу, дзе сьцяной стаялі людзі з камэрамі.

Пачуліся мерныя ўдары і гук разьбітага шкла. Але! Перад тым да ганку ніхто ня бег і не падступаў з арматурай. Асноўны натоўп знаходзіўся далекавата і быў адвернуты ў бок выступоўцаў
Прыблізна а 22:30 раптам ад уваходу, з-за сьпінаў журналістаў пачуліся мерныя ўдары і гук разьбітага шкла. Але! Перад тым да ганку ніхто ня бег і не падступаў з арматурай. Асноўны натоўп знаходзіўся далекавата і быў адвернуты ў бок выступоўцаў. Я падышла да такіх жа, як я, адзінокіх удзельнікаў і кажу: "Вы чуеце? Дзьверы разьбіваюць!", на што мне мужчына адказаў: "Гэта ўжо па другому разу" (відаць, першы момант я прапусьціла.)

Паблізу зьявіўся мажны мужык у чорнай вязанай шапачцы, які перамаўляўся па сувязі. Ён выглядаў напружаным і чагосьці чакаў. Праз хвіліну за сьпінай пачуўся цяжкі тупат спэцміліцыі і народ шарахнуўся — пачалася "зачыстка" Плошчы. Я зразумела так: для адмашкі патрабавалася нейкая канкрэтная падстава, нейкая зачэпка. А паколькі ўсё было адносна спакойна, то пачалі дабіваць і без таго разьбітыя дзьверы".

Для тых правакатараў, што ўчынілі шкоду, хапіла б некалькіх міліцыянтаў, а не палку спэцыяльнага прызначэньня і тым больш не спэцназу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG