Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адвакаты пайшлі да Някляева


Уладзімер Някляеў пасьля зьбіцьця
Уладзімер Някляеў пасьля зьбіцьця
Як паведаміла "Свабодзе" адвакат Уладзімера Някляева Тамара Сідарэнка, ёй, а таксама іншаму адвакату Някляева — Уладзіміру Букштынаву — дазволілі сустрэчу з падабаронным.

"Сядзім у КДБ пад дзьвярыма, чакаем, калі нас пусьцяць у кабінэт".

Паводле спадарыні Сідарэнкі, іншыя затрыманыя па крымінальнай справе аб масавых беспарадках 19 сьнежня ў Менску таксама маюць адвакатаў.

Як паведаміла жонка Віталя Рымашэўскага Наста, адвакат яе мужа паведаміў ёй пра ўчорашні допыт, які доўжыўся з 10:30 да 17 гадзіны.

"Адвакат сказаў, што шмат будзе залежаць ад паказаньняў іншых удзельнікаў. Адвакат сказаў, што трымаецца Віталь добра, швы на галаве ў парадку, але галава баліць пасьля атрыманых ім удараў".

Паводле Насты Рымашэўскай, перадачы для яе мужа і іншых затрыманых у КДБ не прымаюць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG