Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзьмітры Вус: "Я іду на Плошчу, каб штосьці зьмяніць"


Кандыдат на прэзыдэнта Дзьмітры Вус адмовіўся ад галасаваньня на знак пратэсту супраць несправядлівага правядзеньня выбараў і стаўленьня да іх дзейнага кіраўніка краіны. Вось што ён паведаміў "Свабодзе":

"Я галасаваць не іду ў зьвязку з тым, што прэзыдэнт ня лічыць іншых кандыдатаў на прэзыдэнта за людзей і нават ніводнага разу не адказаў на нашы звароты. Ён ня лічыць за людзей і выбарнікаў: для яго людзі — выканкамы і ўсё.

Калі выбары робяцца пад аднаго чалавека бяз нашага ўдзелу, калі падлік галасоў вядзецца адпаведна, і пытаньне папярэдняга галасаваньня ня вельмі прыстойнае, калі няма кантролю на ўчастковых камісіях, то што можна казаць?

Таму я іду на Плошчу, каб сваім выбарнікам, сябрам, знаёмым, усім людзям гэта давесьці і паспрабаваць гэта зьмяніць, каб наступныя выбары ў нас былі дэмакратычнымі. Колькі сьвядомых і разумных людзей зьбярэцца на Плошчы, такім будзе і яе вынік".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG