Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына ў жывым эфіры Першага каналу беларускага тэлебачаньня паведаміла лічбы яўкі выбаршчыкаў на 14 гадзінаў. Па ўсёй Беларусі яўка склала 65,2%.
Дадзеныя па абласьцях — Берасьцейская — 64,8%, Віцебская — 71,8 %, Гомельская — 70,2%, Гарадзенская — 67 2%, Менская — 687%, Магілёўская — 688%, Менск — 53, 4%.
Міжнародныя назіральнікі ўстрымліваюцца ад выказваньня якіх-небудзь заўваг. Свае заўвагі яны перадаюць у сваю місію, якая потым складае справаздачу.
"Што да беларускіх назіральнікаў, то ад іх ідуць скаргі нэгатыўнага зьместу. Але большасьць прэтэнзіяў грунтуецца на няправільным разуменьні назіральнікамі сваёй місіі", — заявіла Ярмошына. "Гэтыя выбары ёсьць значным крокам наперад да ідэальных выбараў паводле міжнародных стандартаў", — сказала кіраўніца ЦВК.