Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Георгі Чачалідзэ: "Упершыню бачу, каб прэзыдэнта абіралі 5 дзён"


Дэпутат парлямэнту Грузіі Георгі Чачалідзэ, які зарэгістраваны міжнародным назіральнікам на выбарах прэзыдэнта Беларусі, назіраў са многімі выбарамі ў розных краінах.

"Упершыню бачу, каб прэзыдэнта выбіралі 5 дзён. У Грузіі датэрміновага галасаваньня наагул не існуе, хворыя людзі маюць магчымасьць галасаваць дома. Яўка выбаршчыкаў на апошніх выбарах перавысіла 60 працэнтаў.

У Грузіі кандыдатам, якія прадстаўляюць палітычныя партыі, няма ніякай неабходнасьці зьбіраць галасы выбарнікаў, каб быць зарэгістраваным кандыдатам у прэзыдэнты. "Кожная краіна маю сваю спэцыфіку, і я ня маю права ацэньваць асаблівасьці заканадаўства".

Дэпутаты з Грузіі знаходзяцца ў Беларусі 2 дні. "З таго, што я ўбачыў, я магу паставіць ацэнку арганізацыі выбараў калі не "выдатна", дык "добра".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG