Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве й Крычаве пазбавілі акрэдытацыі двух назіральнікаў


У Магілёве з участка для галасаваньня № 66 выдалілі назіральніцу ад Беларускага Хэльсынскага Камітэту Натальлю Самахвалаву. Фармальная падстава – у пратаколе аб яе вылучэньні на назіраньне недакладна ўказаны хатні адрас. Назіральніца сьцьвярджае, што ў копіі пратаколу, якая засталася ў яе на руках, адрас пазначаны правільна. Самахвалава заяўляе, што прычынай пазбаўленьня акрэдытацыі сталіся скаргі, якія яна пісала на камісію падчас датэрміновага галасаваньня:

Самахвалава: “Я патрабавала, каб нас, назіральнікаў, пасадзілі непасрэдна ў памяшканьні, дзе адбывалася галасаваньне, а не ў вэстыбюлі, дзе нічога не відаць. Мы бачылі толькі сьпіны людзей. Як выдаліся бюлетэні мы не маглі бачыць. У вэстыбюлі было халодна й тлумна. Ніякіх зьвестак пра галасаваньне нам не давалі. Я на гэта ўсё пісала скаргі. У пратаколе аб пазбаўленьні мяне акрэдытацыі камісія запісала, што я спрабавала сарваць пячатку з урны зь бюлетэнямі. Гэта нібыта бачылі два назіральнікі са школы №2, у якой разьмешчаны ўчастак. Таксама запісана, што я падыходзіла да стала ля якога выдаваліся бюлетэні і спрачалася зь сябрамі камісіі й сьведкі гэтаму нібыта ёсьць”.

У Крычаве з участка для галасаваньня №4 выдалілі назіральніка ад Свабоднага прафсаюза мэталістаў Уладзімера Кудраўцава. Камісія яго зьвінаваціла ў агітацыі выбарцаў, якія прыйшлі галасаваць. Назіральнік лічыць, што яго пазбавілі акрэдытацыі за тое, што ён дамагаўся ад камісіі адкрытага падліку галасоў -- каб кожны бюлетэнь паказвалі назіральнікам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG