Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лазавік: Яны шукаюць плямы на сонцы


Як паведаміў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік, на 10 гадзіну па ўсёй краіне прагаласавала 32,1%.

Па абласьцях: Брэсцкая — 31,6%, Віцебская — 41,2%, Гомельская — 32%, Гарадзенская — 31,9%, Менская — 32,2%, Магілёўская — 33,2%, Менск — 22,5%.

Лазавік сказаў, што паступаюць званкі, зьвязаныя з тым, што некаторыя выбаршчыкі прапісаныя па адным адрасе, а хочуць галасаваць там, дзе жывуць фактычна. У такіх выпадках раяць галасаваць там, дзе прапісаныя.

Наконт выказваньняў праваабаронцаў пра масавыя парушэньні Лазавік заявіў: "Масавыя заявы і скаргі асобных назіральнікаў былі загадзя падрыхтаваныя. Але яны ня ўпісваюцца ў рамкі выбарчага заканадаўства". "Яны шукаць плямы на сонцы і імкнуцца максымальна іх павялічыць", — заявіў Лазавік.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG