Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саньнікаў: Калі нам скажуць, што няма другога тура –мы будзем пратэставаць на Плошчы


Андрэй Саньнінкаў
Андрэй Саньнінкаў
Андрэй Саньнікаў прыйшоў галасаваць першым з кандыдатам. А 9-й раніцы ён прыехаў на выбарчы ўчастак у будынак гімназіі нумар 18 на вуліцы Калініна ў Менску разам з жонкай Ірынай Халіп і сынам Данікам.

Апусьціўшы з дапамогай Даніка бюлетэнь у урну, спадар Саньнікаў заявіў, што ён прагаласаваў "за свабодную Беларусь, за нармальнае жыцьцё", а таксама зазначыў, што мітынг пратэсту на Кастрычніцкай плошчы абавязкова адбудзецца.

Андрэй Саньнікаў: На плошчу!
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:46 0:00


Пазьней спадар Саньнікаў адказаў на некалькі пытаньняў журналістаў:

"Як праходзяць выбары, на вашую думку?"

"Выбары сёньня толькі пачынаюцца, таму што датэрміновае галасаваньне – гэта не выбары, гэта прымус, гэта шантаж, гэта пагрозы. Гэта абсалютна ня выбары. Вось сёньня сапраўды дзень выбараў. Народ будзе галасаваць супраць Лукашэнкі, я на 100 працэнтаў у гэтым перакананы. А вось як будуць лічыць галасы? Будуць імкнуцца фальсыфікаваць. Але я спадзяюся, што гэтым разам не сфальшуюць выбар народа".

"Да якіх вынікаў заўтра вы рыхтуецеся?"

Саньнікаў: "Зразумела, што ЦВК будзе абвяшчаць вынікі на карысьць Лукашэнкі. Але такая колькасьць кандыдатаў у любой нармальнай краіне – гэта аўтаматычна другі тур. Калі нам скажуць, што няма другога тура – гэта мана і падман і мы будзем пратэставаць супраць гэтага".

"Пратэставаць як?"

"На плошчы".

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG