Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржсакратар ЗША выступіла на саміце АБСЭ ў Астане


Дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан заклікала краіны АБСЭ актывізаваць намаганьні па ўмацаваньні мяжы з Аўганістанам. Выступаючы на саміце Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Эўропе, які адкрыўся сёньня ў сталіцы Казахстану Астане, Клінтан таксама адзначыла, што АБСЭ неабходна аднавіць намаганьні па ўрэгуляваньні нагорна-карабахскага канфлікту.

У саміце ўдзельнічаюць 28 кіраўнікоў дзяржаў. Гэта першая падобная сустрэча лідэраў краін-удзельніц АБСЭ за апошнія 11 гадоў.

Беларускую дэлегацыю ўзначальвае прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка.
XS
SM
MD
LG