спампаваць
Грышка:
У лесе нешта здохла… Узрушана-напята
Глядзіць народ па тэлеку выступы кандыдатаў.
Ну што, Савелій, скажаш, глядзеў гэта ці не?
І хто табе падаўся слабей, а хто – мацней?
Саўка:
Да некагда мне слушаць! І слушаць там – каго?
Ніхто ізь ніх ня лучшы. Ніхто не “о-го-го”.
Но есьць адзін, каторы ня будзе выступаць.
Яму народ паставіць всягда ацэнку “пяць”.
Грышка:
Так, па дзесяцібальнай шкале паставім “пяць”…
А ўсё ж-такі, Савелій, хто змог ўсхваляваць,
Быць можа, хтось дабраўся да глыбіні душы?
Савелій, ты падумай, а потым адкажы.
Саўка:
Ай, знаеш што, Грыгорый, саўсем мяне ня радуе,
Што далі ім эфіры на целе- і на радыё.
Дурною дземагогіяй запуталі народ!
Цяпер народ, дзе перад, дзе зад не разьбярот.
Стойце!
Пабеда ў нашых сярцах!
Пабеда ў нашых руках!
Пабеда ў нашых сярцах!
Пабеда ў нашых руках!