Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніцтва ЗША і Эўразьвяз супраць дэвальвацыі валютаў


Кіраўніцтва ЗША ды Эўразьвязу лічыць, што наўмысная дэвальвацыя нацыянальных валютаў краінамі з найбуйнейшымі эканомікамі ўяўляе небясьпеку для сусьветнага эканамічнага разьвіцьця.

Пра гэта гаворыцца ў заяве, прынятай па выніках учарашняга саміту ЗША ды Эўразьвязу, які адбыўся ў Лісабоне.

У перамовах прынялі ўдзел прэзыдэнт ЗША Барак Абама, кіраўнік Эўрапейскай Рады Герман ван Рампэй, старшыня Эўракамісіі Жазэ Мануэл Барозу і вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу па зьнешняй палітыцы Кэтрын Эштан.

Абмяркоўваліся таксама пытаньні супрацоўніцтва ў галіне бясьпекі, стымуляваньня эканамічнага росту, выкарыстаньня крыніцаў экалягічна чыстай энэргіі.
XS
SM
MD
LG