Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нараджэньне тандэму Саньнікаў-Някляеў


Андрэй Саньнікаў і Ўладзімер Някляеў
Андрэй Саньнікаў і Ўладзімер Някляеў
«Мы з Саньнікавым дамовіліся пра каардынацыю дзеля перамогі на выбарах», — заявіў журналістам кіраўнік кампаніі «Гавары праўду» Ўладзімер Някляеў.

«Перш за ўсе супольная барацьба з фальсыфікацыямі і агітацыя, міжнародная дзейнасьць. Будзе далейшая кансалідацыя», — удакладніў каардынатар «Эўрапейскай Беларусі» Андрэй Саньнікаў.

Ён дадаў: «Мы не разглядаем магчымасьці зьняцца адзін на карысьць другога. Мы за правядзеньне моцнай кампаніі».

Пісьмовай дамовы пра каардынацыю дзеяньняў няма. Саньнікаў і Някляеў сказалі, што заключылі джэнтэльмэнскае пагадненьне.

Яны заявілі, што супольныя дзеяньні накіраваныя на адхіленьне Аляксандра Лукашэнкі ад улады і перамогу на прэзыдэнцкіх выбарах.

«Кандыдаты будуць разам працаваць супраць фальшаваньня выбараў, будуць праводзіць сумесную агітацыйную кампанію і міжнародныя сустрэчы», — заявіў Саньнікаў.

Паводле Саньнікава, «рэцэпт адзін: стварэньне грамадзкіх камітэтаў супраць гвалтоўнага датэрміновага галасаваньня».

«Супраць адзін аднаго мы ня будзем рабіць нічога», — дадаў Някляеў.

Дзьверы адкрытыя і для іншых кандыдатаў, заявілі ўдзельнікі прэсавай канфэрэнцыі.






Падрабязнасьці: Джэнтэльмэнскае пагадненьне Някляева і Саньнікава
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG