Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік Гарадзеншчыны пачаў весьці нарады па-беларуску


Сямён Шапіра
Сямён Шапіра
Як паведаміў прэсавы сакратар Гарадзенскага аблвыканкаму Віктар Жалезьняковіч, старшыня выканкаму Сямён Шапіра прапанаваў калегам выкарыстоўваць у працы беларускую мову. Гэта была вусная прапанова, зазначыў спадар Жалезьняковіч. Афіцыйнага рашэньня пра “беларусізацыю” няма.

Прэсавы сакратар таксама кажа, што дакумэнты ў выканкаме прымаюцца на беларускай і на расейскай мовах.

Сам Сямён Шапіра вядзе цяпер нарады на беларускай мове, паведаміў Віктар Жалезьняковіч.

Раней чыноўнікі Берасьцейскага аблвыканкаму паведамілі, што пачынаюць выкарыстоўваць беларускую мову ў зносінах з грамадзянамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG