Наша слухачка, пачуўшы паведамленьне пра тое, што ля будынка фабрыкі "Пінскдрэў" паставілі скрыні зьбіраць дапамогу сем'ям загінулых, патэлефанавала на "Свабоду":
"Калі загінулі трагічна беларускія лётчыкі на парадзе авіяцыі ў Польшчы, ганарова і з удзячнасьцю палякі ўшанавалі іх памяць, іх самаадданасьць і самаахвярнасьць, а беларускі прэзыдэнт у час пахаваньня паехаў на аграпрадпрыемства павучаць гародніну вырошчваць. Ён у нас галоўны спэцыяліст па ўсім. Здарылася трагедыя на дрэвапрадпрыемстве — прэзыдэнцкі верталёт туды не прызямліўся ў першы дзень.
Скрыні павесілі для ахвяраваньняў, а колькі каштуе апошні наезд галоўнага гаспадара нашага ў Кітай? Нам што, тэрмінова патрэбна кітайская дапамога? А як прыгожа закалочваў у Армэніі Лукашэнка з малодшым сынам бочку з адборным каньячным сьпіртам да вясельля Колі!
Ну, цяпер, відаць, няма часу ў прэзыдэнта, рыхтуецца да Ўсебеларускага так званага народнага сходу. А можа, трохі ўрэзаць народных грошай, што пойдуць на гэтае палітычнае перадвыбарнае шоў, і даць сем’ям загінулых працоўных не па 10 мільёнаў, а на парадак больш?"
Іншы слухач параўнаў памеры кампэнсацыі за пабіты аўтамабіль і за чалавечае жыцьцё. Ён выказаў сваё абурэньне:
"Паслухаў раніцай званок слухача. І хачу сказаць, што ўсіх нас лічаць быдлам. Можа, мы і быдла, ёсьць для гэтага падставы. Ведаеце, пільна сачу за падзеямі на "Пінскдрэве". Як сьмяецца мой сусед, які разьбіў машыну. Дык ён атрымаў грашовую кампэнсацыю ў эўра болей, чым гэтыя 10 мільёнаў беларускіх рублёў.
Перафразую добрую прымаўку: за аднаго загінулага даюць аж два аклады старшыні Цэнтравыбаркаму ці тры аклады пэнсіянэра з Палаты прадстаўнікоў.
Ведаеце, я хачу сказаць адно: мы імкнемся ў Эўразьвяз, але там быдла страхуюць на большую суму: 3—4 тысячы эўра. А тут стаўленьне да быдла як было, так і ёсьць.
Калі мы самі ўстанем і скажам, што мы ня быдла, зьменіцца ўлада сама сабой. Больш яна не баіцца палітычных партый, рухаў, яна баіцца простых грамадзян. Для ўлады самае страшнае — калі людзі простыя выйдуць на вуліцу".
Званкі слухачоў камэнтуе палітык Вінцук Вячорка:
"І памеры трагедыі, і значная роля прадпрыемства, і тое, што сьпіс сьмерцяў невядома, ці закрыты. Дай Бог, каб усе выжылі. Усё сьведчыць, што гэта ёсьць бяда нацыянальнага маштабу.
Безумоўна, абураюць і зьдзіўляюць найперш такія рэчы: няўвага кіраўніка дзяржавы, якая ў любой дэмакратычнай краіне каштавала б прэзыдэнцкага крэсла на бліжэйшых жа справядлівых выбарах, і стаўленьне да ахвяраў і іхных сем'яў, бо тут няма віны тых людзей, якія адышлі на той сьвет. Гэта не звычайны вытворчы інцыдэнт.
На фоне гіганцкіх выдаткаў на прадстаўнічыя мэты, усёй гэтай паказухі, зьвязанай з парадамі, лядовымі палацамі, безумоўна, выклікае абурэньне ацэнка чалавечага жыцьця ў нашай краіне — 3 000 даляраў, кошт якога-небудзь іржавага ўжыванага аўтамабіля".
Наш сталы слухач выказаў сваю думку наконт тактыкі кіраўніка краіны ў часе прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі:
"У друку, дый па вашым радыё прайшла інфармацыя, што Аляксандар Лукашэнка падпісаў пастанову аб падвышэньні пэнсій на 10 адсоткаў і розных сацыяльных выплат. Наколькі я зразумеў, нехта ў вас там задаў пытаньне: "Што гэта значыць?"
Гэта значыць, што патэнцыйныя кандыдаты ў прэзыдэнты могуць быць спакойныя, іх поезд ужо адышоў. Бо агромністую армію пэнсіянэраў нічым не пераканаеш, яны вельмі добра гэта ацанілі".
Званок камэнтуе палітык Сяргей Калякін:
"Тое, што Лукашэнка займаецца сацыяльным подкупам, то гэта ён рабіў заўжды, і нічога тут новага няма. Ён разумее таксама, што сёньня шмат людзей абсалютна не жадаюць, каб ён далей быў прэзыдэнтам.
Ну, сёньня людзі разумныя, і тыя ж пэнсіянэры. І тыя, хто працуе ў бюджэтнай сфэры, добра разумеюць, што гэтае падвышэньне пэнсій ужо сёньня адыгрываецца ростам цэн на прадукты ды розныя паслугі. А пасьля Новага году гэта ўсё пакрыецца такім ростам цэнаў, што жыцьцё стане яшчэ цяжэйшым.
Людзі разумеюць, што, калі гэта робіцца пад выбары, то ідзе спроба іх неяк падкупіць. Думаю, што далёка ня ўсе грамадзяне будуць галасаваць за Лукашэнку, раз ён падвысіў ім заробкі".
Наш сталы слухач склаў верш пра візыт у Беларусь кіраўніка расейскай камуністычнай партыі:
"Ну няма ў нас заганаў,
Мы наперад крочым сьмела.
Завітаў да нас Зюганаў,
І ўсё стала зразумела!"
Вы слухалі "Званкі на Свабоду". Нагадаю, што тэлефон "Свабоды" ў Менску — 266-39-52, працуе 24 гадзіны на суткі. Тэлефануйце! Дзяліцеся навінамі, выказвайце сваё стаўленьне да падзеяў у Беларусі і ў сьвеце. Мы таксама чакаем водгукаў на працу Радыё Свабода.