Візыт прэзыдэнта Літвы Далі Грыбаўскайце ў Беларусь можа выклікаць незадаволенасьць Крамля, які канфліктуе з Аляксандрам Лукашэнкам, сьцьвярджае палітычны аглядальнік Кястуціс Гірнюс, паведамляе DELFI. Зь іншага боку, празьмернае імкненьне дагадзіць Расеі прынясе Літве больш шкоды, чым карысьці, лічыць ён.
Палітоляг мяркуе, што А.Лукашэнка застанецца задаволены візытам, нягледзячы на тое, што падчас сустрэчы можа пачуць і заўвагі з нагоды дэмакратычных стандартаў. К.Гірнюс падкрэсьліў, што адносіны паміж Літвой і Расеяй залежаць у большай ступені ад пазыцыі Масквы.
Прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце наведае Беларусь 20 кастрычніка