Слухачы абмяркоўваюць выбарчую кампанію. Сярод тых, хто тэлефануе на "Свабоду", шмат хто ня верыць у аб'ектыўны падлік галасоў:
"Пра якое легітымнае прызнаньне прэзыдэнта Лукашэнкі можна гаварыць, калі Канстанцін Сумар і сам Лукашэнка сказалі ў адкрытую, што пратаколы перапісалі ў бок зьмяншэньня галасоў за Лукашэнку? Але ж, хутчэй за ўсё, спачатку прыплюсавалі, але перастараліся. Гэты ж сцэнар будзе паўтораны і 19 сьнежня з укідваньнем бюлетэняў за Лукашэнку, з падпісаньнем загадзя падрыхтаванага пратаколу. У якой яшчэ дзяржаве можа такое адбывацца? Ды нідзе! Грош цана і такім выбарам, і выбарчым камісіям, і такім мэтадам выбару прэзыдэнта. Лукашэнка ўжо давёў сваю плянку — дзьве траціны галасоў. Так і будзе. Можна на такія выбары і не хадзіць".
Наш слухач патэлефанаваў на "Свабоду" пасьля таго, як пагаварыў з унучкай-студэнткай:
"Патэлефанавала ўнучка зь Менску, яна жыве ў інтэрнаце Беларускага тэхналягічнага ўнівэрсытэту. Прыйшлі ў інтэрнат з падпіснымі лістамі і гавораць, што ёсьць дадзеныя, што вы не паставілі свой подпіс за Аляксандра Лукашэнку. Калі не паставіце свой подпіс за Лукашэнку, будзеце выкінутыя з інтэрнату. Тое рабілі паліцаі ў час вайны: скорысься іхным норавам — з табою нічога ня будзе, а як ня скорысься — сам вінаваты. Такія часы ў квітнеючай Беларусі".
Званок камэнтуе патэнцыйны кандыдат на пасаду прэзыдэнта Мікола Статкевіч:
"Адбываецца тое, што павінна было адбыцца. Улада зрабілася бескантрольнай. Яны не пераабіраецца. Таму яна з кожным годам, а цяпер з кожным месяцам становіцца ўсё больш непрывабнай, нахабнай і тыкае сваё хамства ў вочы народу, не баючыся адказнасьці. Вось што бывае, калі народ пазбаўлены права абіраць".
Наш слухач 80-гадовага ўзросту выказаў сваю занепакоенасьць:
"Я вось слухаю і думаю, што Расея ідзе па такім сцэнары, як Ельцын з Дудаевым, капейка ў капейку. Ваявалі, разьбілі Грозны, бачыць, што рады ня дасьць, дык падсунуў Пуціна. І што вы думаеце? Па сёньня на Каўказе б’юць рускіх, а ў Маскве — каўказцаў. Пасварыліся людзі і дзяўбуць адно аднаго. Тое ж цяпер робіць Пуцін з Лукашэнкам. Пасварыліся, тады бачыць, што Пуцін рады адзін ня дасьць, дык падкінуў Мядзьведзева. І ўзяліся. І вось паглядзіце, што пасвараць самых добрых людзей: расейцаў і беларусаў, брацкія народы. І ўжо будуць морду біць у Маскве беларусам, а ў Менску — рускім. Ужо гэта пачынаецца. Кінулі бутэльку ў амбасаду, Жырыноўскія, Дума… А ніхто ня думае, чым жа гэта скончыцца. Што ж яны робяць?! Усе гэтыя чыноўнікі сутыкнуць беларускі народ з расейскім. Нават калі на Беларусі быў Кубэ, то яму пад койку падклалі бомбу. Вось які беларускі народ".
Гэты званок камэнтуе палітоляг Лявон Баршчэўскі:
"Я думаю, што выразы наконт таго, што пасварацца народы, — гэта выразы зь лексыкону ХІХ—ХХ стагодзьдзяў. Народы ня могуць ні пасварыцца, ні падружыцца. У народаў ёсьць розныя людзі, якія маюць свае погляды. Што да выхадак экстрэмізму, то ён, натуральна, правакуецца.
Мэнтальнасьць беларуса ня схільная да экстрэмізму. Ён мысьліць катэгорыямі "абы ціха было". Таму я тут ня бачу глябальнай пагрозы. Гэта разборкі наверсе. Людзі ўспрымаюць гэта праз сваю прызму: яны баяцца, што паліва падаражэе, ці квартплата, ці заробак большы і г.д.
Разам з тым расейскія палітыкі павінны ведаць, што сёньня любое сацыялягічнае апытаньне паказвае, што прыхільнікаў беларускай незалежнасьці значна больш, чым праціўнікаў. Расейскі ўрад мусіць гэта ўсьведамляць. Папросту трэба будаваць свае адносіны зь незалежнай краінай і не з Лукашэнкам, а з дэмакратычным урадам".
Холад у гарадзкіх кватэрах падштурхнуў нашага сталага слухача напісаць верш:
"Прэзыдэнт і менскі мэр,
Які градус у кватэрах — то і вам такі давер.
Халадэча, люты дыбар,
То й народзе зробіць выбар".
Вы слухалі "Званкі на Свабоду". Нагадаю, што тэлефон "Свабоды" ў Менску — 266-39-52, працуе 24 гадзіны на суткі. Тэлефануйце! Дзяліцеся навінамі, выказвайце сваё стаўленьне да падзеяў у Беларусі і ў сьвеце. Мы таксама чакаем водгукаў на працу Радыё Свабода.