Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік адміністрацыі Мядзьведзева сустрэнецца зь беларускай прэсай


Сяргей Нарышкін
Сяргей Нарышкін
Кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Расеі Сяргей Нарышкін 13 кастрычніка дасьць брыфінг для беларускіх журналістаў на тэму адносін дзьвюх дзяржаў.

Паводле зьвестак БелаПАН, у Крэмль запросяць прадстаўнікоў дзяржаўных і недзяржаўных СМІ Беларусі. Сьпіс акрэдытаваных журналістаў зараз складаецца.

Сярод запрошаных – агенцтва БелаПАН, інтэрнэт-газэта "Салідарнасьць", сайт "Хартыі-97", тыднёвікі "Наша ніва", "Новы час".

1 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка даў прэсавую канфэрэнцыю для прадстаўнікоў расейскіх рэгіянальных СМІ, якія былі запрошаныя ў Беларусь для ўдзелу ў прэс-туры. Беларускі кіраўнік рэзка скрытыкаваў кіраўніцтва Расеі. Зваротнай рэакцыяй стаў запіс, зроблены прэзыдэнтам РФ Дзьмітрыем Мядзьведзевым 3 кастрычніка ў сваім відэаблогу і прысьвечаны адносінам паміж абедзьвюма краінамі.

Беларускіх журналістаў запрашаюць у Маскву ўжо другі раз. 23 лістапада 2009 году ў рэзыдэнцыі "Барвіха" Мядзьведзеў упершыню сустрэўся з прадстаўнікамі недзяржаўных і дзяржаўных мэдыяў Беларусі.

На гэтай сустрэчы расейскі кіраўнік прапанаваў зрабіць кантакты зь беларускімі журналістамі рэгулярнымі: "У мяне такое адчуваньне, што мы мала кантактуем. А гэта ня вельмі добра, бо інфармацыя, якой павінны валодаць нашы грамадзяне, паступае да іх зь нейкіх ускосных крыніц" .

Леташняя прэс-канферэнцыя таксама адбылася пасьля сустрэчы Лукашэнкі з расейскімі журналістамі ў Менску 2 кастрычніка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG