Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Астроўскі: “Большасьць беларусаў хоча жыць у адной дзяржаве з Расеяй”


Старшыня Камітэту Дзяржаўнай думы РФ у справах СНД Аляксей Астроўскі заявіў, што Лукашэнка “разумее сваё месца…, якое зводзіцца да месца аднаго з кіраўнікоў расейскіх суб’ектаў”.

Камэнтуючы выказваньня Аляксандра Лукашэнкі на прэсавай канфэрэнцыі для расейскіх журналістаў у інтэрвію маскоўскаму выданьню “Коммерсантъ”, старшыня Камітэту Дзяржаўнай думы РФ у справах СНД Аляксей Астроўскі (на здымку) заявіў: “Выступ спадара Лукашэнкі – гэта ягоная палітычная агонія. Ён як ніхто ведае, у якім глыбокім крызысе знаходзіцца беларуская эканоміка. Паставіўшы сябе ў адзін шэраг з кіраўнікамі суб’ектаў РФ, ён прызнаў, што пасада кіраўніка дзяржавы для яго занадта высокая. Гэты чалавек рэальна разумее сваё месца ў сусьветнай палітыцы, якое зводзіца да месца аднаго з кіраўнікоў расейскіх суб’ектаў. Ён выказаў тое, чаго даўно хоча большасьць беларусаў: жыць у адной дзяржаве з братэрскай Расеяй”.

Кіраўнік камітэту Дзярждумы таксама ня выключыў, што Расея паставіць пад сумнеў законнасьць магчымага абраньня Аляксандра Лукашэнкі.
XS
SM
MD
LG