Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Я ня думаю, што Сталін і Ленін злачынцы

абноўлена

Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Кіраўнік Беларусі правёў першую прэсавую канфэрэнцыю пасьля абвяшчэньня выбараў. У якасьці аўдыторыі ён абраў журналістаў з расейскіх рэгіёнаў. Прэсавая канфэрэнцыя Лукашэнкі доўжылася чатыры з паловай гадзіны.

Прэзыдэнтамі нараджаюцца


Урэшце, калі я буду нармальна сыходзіць, а не пад палкамі народа ці «ату!», то мы знойдзем Пракаповіча, Сямашку... Гэта вельмі моцныя людзі, і іх у нас нямала. І я магу за іх слова сказаць, калі верыце — падтрымайце. Я так сёньня думаю. Можа, мая думка памяняецца праз паўгоду, калі краіну пачнуць на часткі разрываць. І я буду вымушаны прымаць нейкія радыкальныя рашэньні, але я гэтага не хачу.

А што ня вырасьцілі — няпраўда. У нас вельмі многа моцных людзей у краіне. Але, калі ён моцны міністар, прэм’ер-міністар, ня факт, што ён будзе прэзыдэнтам. Прэзыдэнтамі не становяцца, прэзыдэнтамі нараджаюцца.

Я катэгарычна не хачу абразіць свой народ і ня даць яму права выбару. Таму забудзьце гэтыя размовы, што я рыхтую сваіх сыноў ці старэйшага сына як спаткаемцу. Гэта не Расея. Ніхто ў спадчыну ўладу перадаваць ня будзе. Я не хачу, каб мае дзеці былі ў Беларусі прэзыдэнтамі. Я наеўся, і маім дзецям хапіла з-за мяне гэтага прэзыдэнцтва.

«Я не рыхтую нашчадка»




Вы ўспрымаеце прэзыдэнцтва як царства. Вось сеў і царствуй. Я ўспрымаю гэта як працу... Адзінае, я мару пра тое, што калі я сыду, каб з маіх дзяцей ніхто ня зьдзекаваўся. Сёньня ўсё добрыя, табе прыгожа песьні сьпяваюць... А потым будуць палкамі закідваць... Асабліва з гэтага малога. А гэта можа быць. Я бачу, як гэта ў Расеі. Што ён зрабіў дрэннага для расейскага кіраўніцтва? І Мядзьведзеў яго ведае, і Пуцін, і віталіся, і Пуцін яму нават пісталет баявы падарыў. Ну нарадзіўся ён так ці ня так — якая каму справа? Гэта мой сын, я ад яго не адмаўляюся. Ён нарадзіўся. Я мог бы яго схаваць, як у вас умеюць гэта рабіць. Але не хачу, бо дзеці — гэта ад Бога... Адзінае, каб маіх дзяцей потым не чапалі... Каб іх не папракалі за бацьку.


Пра жыцьцё беларускага бацькі


«Гэта як вавёрка ў коле. І галоўнае для прэзыдэнта ня гэта. Галоўнае — ты павінен навучыцца жыць у стрэсавай сытуацыі. І яна цябе суправаджае заўсёды і ўсюды. Ты кладзесься спаць, добра, калі адключысься. Ці ты ідзеш на трэніроўку. Калі ў хакей гуляеш, то можаш адключыцца. Мне чатыры разы твар шылі.Толькі сшывалі. Учора таксама на трэніроўцы аднаму хлопцу твар расьсеклі, павезьлі сшываць...

Потым дзіцё расьце, яго трэба вучыць. Таму іду на хакейную трэніроўку, яму канькі надзяваю, бегай разам».


Пра гарэлку і віно


«Сьпіртным я не захапіўся. Магу выпіць, як і ўсе людзі. І шмат магу выпіць, але потым што будзе... У маёй маці няма фэрмэнту, які перапрацоўвае сьпіртное. Відаць, па спадчыне і ў мяне. Я вельмі кепска сябе адчуваю, калі я нават крыху выпіваю. Мне альбо галава баліць, альбо я разьбіты цэлы дзень... Я хутчэй як жанчына ў гэтым сэнсе. Калі мяне частуюць мацаваным салодкім жаночым віном, то гэта я магу піць. А мужыкі ж п’юць гарэлку, самагонку моцную. Гэта я магу паспрабаваць, але ня вельмі.

Такое сумнае жыцьцё. Вы ня думайце, што ў мяне там весялуха.

Я не люблю пратакольныя мерапрыемствы. Няхай прыём даверчых грамат у паслоў. Стаіш, як статуй... Гавораць адно, а думаюць іншае. Міністар замежных спраў зь імі ўмее гутарыць... Я з аблягчэньнем сыходжу, а ён застаецца зь імі. Хочаце гарэлку піце, шампанскае, самагонку, што заўгодна...»


Пра тое, як зьбілі амэрыканскі паветраны шар ў 1995 годзе





Параўноўвае сябе зь Мядзьведзевым





«Ленін — глыба»


Да пазытыўных гістарычных постацяў Лукашэнка аднёс дэ Голя і Рузвэльта, а таксама Леніна і Сталіна:
Я ня думаю, што Сталін і Ленін злачынцы


«Я ня думаю, што Сталін і Ленін злачынцы. Дай нам Бог цяпер такіх мысьляроў, як Ленін. Гэта была глыба. Велічыня. Памылак было мора. Гадоў праз 30 мы пабачым, што пра наш пэрыяд скажуць. Знойдуць столькі паскудзтва...»

Паводле Лукашэнкі, Сталін таксама шмат зрабіў, быў сьціплы, у адным шынялі памёр.


Пра сваю ініцыятыўную групу, пра канкурэнтаў на выбарах прэзыдэнта





Пра заробкі


Мы заплянавалі на гэтую пяцігодку сярэдні заробак давесьці з 150-200 да 500 даляраў. Усё нармальна ішло, але тут крызіс — раз. І што ты людзям патлумачыш, што быў крызыс? Не, людзі ўсё гэта памятаюць. А дзе 500 даляраў? Напружваемся.


Пужае Эўропу наркатрафікам і нелегальнай міграцыяй





Пра выбары і пра саюз


«Я прыйшоў пасьля нацыяналістаў... У нас першыя прэзыдэнцкія выбары адбыліся пасьля таго, як ля ўлады былі нацыяналісты на чале з Шушкевічам. Падобныя да вас усе сядзелі на чамаданах. У нас ішло ачышчэньне грамадзтва найперш ад рускіх... Я ж гэта павярнуў назад. Мы ж правялі рэфэрэндум пра саюз Беларусі і Расеі... Чаму вы ня вынесьлі ў Расеі на рэфэрэндум канстытуцыю саюзнай дзяржавы? Там усё прапісана... Але вы на гэта не пайшлі. Чаму?»


Пра далучэньне Калінінграда да Беларусі


Лукашэнка абверг падазрэньні ў тым, што Беларусь можа спыніць транзыт газу і электрычнасьці ў Калінінградзкую вобласьць:

«У савецкі час была ідэя далучыць Калінінград да Беларусі, якая тады адказвала за забесьпячэньне гэтага рэгіёну, там жыве шмат беларусаў. Гэта ня менш беларуская тэрыторыя, чым расейская.

Няма падставаў мяне папракаць, што я кепска стаўлюся да калінінградцаў. Калі трэба будзе, зь сябе здымем, а вам аддамо».


Лукашэнка вызначыў, колькі за яго прагаласуе 19 сьнежня




Лукашэнка паўтарыў што ў 2006 годзе вынікі выбараў былі ім сфальшаваныя.

«Я не іранізаваў, гэта была чыстая праўда. Зьменшылі мае галасы з 97 працэнтаў да 87».

«Маючы на ўвазе будучыя выбары, ці вы ўжо вызначалі сабе той бар’ер? — удакладніў журналіст».

«Так, вызначыў. Мне хацелася б, каб за мяне прагаласавала дзьве трэці насельніцтва. Гэта канстытуцыйная большасьць і найвышэйшая ступень даверу. Гэты было б вельмі добра».


У кіраўніцтве Беларусі — палова расейцаў


Лукашэнка заявіў, што палову вышэйшых кіраўнікоў Беларусі складаюць расейцы:

«Міністар абароны ў нас масквіч, міністар замежных спраў — этнічны расеец, міністар МНС — татарын, ды палова... Мы расейцам давяраем. А ў расейскім кіраўніцтве беларусаў няма».


«Гэта не дэмакратыя. А кажуць дзермакратыя...»




«У нас дэмакратыі ня менш, чым у таго ж Захаду. Калі трэба квасіць дэманстрацыю — вадамёты, сьлезацечны газ. У нас у Беларусі гэтага не было ніколі — ні сьлезацечнага газу, ні вадамётаў, Таму свабода выказвацца, але толькі правакаваць уладу нельга.

Папрокі у наш адрас сыплюцца таму, каб весьці з намі барацьбу.
Дэмакратыя — гэта стан грамадзтва, дзе жанчына можа адчуваць сябе жанчынай, спакойна выйсьці замуж


Супакойцеся з гэтай дэмакратыяй. Дэмакратыя — гэта стан грамадзтва, дзе жанчына можа адчуваць сябе жанчынай, спакойна выйсьці замуж, стварыць сям’ю, гарантавана і спакойна нарадзіць дзяцей... А нейкую незразумелую свабоду СМІ? Я не ўяўляю, ну якую свабоду СМІ? Друкуйся, гавары згодна з законам. Правы чалавека? Якія правы чалавека? Яны кажуць толькі пра мітынгі й дэманстрацыі. Усё...

Так і дзяржава зь дзяржавай. Трэба карэктней, акуратней.

„Лёзунг, тэзіс падкінуты нам, каб на падставе гэтага весьці супраць нас вайну і барацьбу. Я наконт гэтага кажу: у сябе паглядзіце. Так што асабліва не напружвайцеся ў Расеі адносна дэмакратыі.

У мяне ня так, як у Крамлі ці Белым доме. У мяне плота няма каля рэзыдэнцыі. І ўсе намагаюцца туды ўлезьці. Маё вакно на пятым паверсе — не браніраванае шкло“.

А ў пэрыяд супэрдэмакратыі, у прэзыдэнцкі пэрыяд я катэгарычна забараніў узводзіць нейкія бар’еры і перашкоды. Дзе хочаце, зьбірайце подпісы, што хочаце, пішыце і гаварыце. На расейскіх каналах зараз нашых адмарозкаў больш, чым вашай тэматыкі . Часам так. Гаварыце — не забараняем, не зачыняем. Пасьля выбараў пагаворым з вамі».


Пра свабоду СМІ ў Беларусі:


«Пішыце, пасьля выбараў пагаворым з вамі»




«Я напісаў Лужкову шчыры сяброўскі ліст падтрымкі»




Камэнтуючы адстаўку мэра Масквы Юрыя Лужкова, Лукашэнка выказаў вялікае шкадаваньне з гэтай нагоды.

«У мяне былі добрыя зь ім адносіны, ён мой даўні сябар, і ад таго, будзе ён вялікім палітыкам ці не, нашыя адносіны ня зьменяцца. Ён застанецца маім сябрам. Няма падставаў для таго, каб яны сапсаваліся. Тое, што ён зрабіў для Беларусі, — гэта не перакрэсьліш. Сёньня я падпісаў яму шчыры сяброўскі ліст падтрымкі. Ён многае зрабіў, я разумею ягоную крыўду.
Лічу, што ў Расеі губэрнатары павінны абірацца


Наконт абвінавачваньняў жонкі Лужкова Алены Батурынай у карумпаваным бізнэсе, Лукашэнка зазначыў:

«Ну, ня будзе ягоная жонка займацца гэтым бізнэсам, будзе жонка іншага займацца. У вас жа ўсе так займаюцца».

Пры гэтым Лукашэнка нечакана заявіў пра неэфэктыўнасьць расейскай вэртыкалі ўлады, якая цяпер адбудоўваецца:

«Лічу, што ў Расеі губэрнатары павінны абірацца, але прэзыдэнт павінен мець права адхіліць яго ад пасады па крымінальных ці карупцыйных падставах».


«Расеі ня трэба напружвацца наконт адносін Беларусі з Кітаем»


Карэспандэнт газэты «Правда» спытаў Лукашэнку пра адносіны з Кітаем. Той адказаў, што гэтыя адносіны носяць стратэгічны характар і будуць нарошчвацца:

«Нам трэба цаніць добрыя адносіны вялікага Кітаю да Беларусі. Кітай актыўна ідзе на беларускі рынак, і мы гэтаму радыя. Толькі за апошні час ён вылучыў нам ільготны крэдыт на 1 мільярд даляраў, і яшчэ 15 мільярдаў для нас зарэзэрвавана... Гэта дзясяткі праектаў. Нам гэта выгадна. І ня трэба Расеі ў гэтым пляне напружвацца. Мы для іх не закрытыя».

Лукашэнка сказаў, што, як і Мядзьведзеў, таксама паедзе неўзабаве ў Кітай на Дзень Беларусі на Сусьветную выставу.


Пра непрызнаньне Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі




На пытаньне пра прызнаньне Беларусьсю незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі Лукашэнка адказаў пытаньнем: «А што Беларусь — адна краіна, якая іх не прызнала?».

Паводле ягоных слоў, нават Вэнэсуэла не ўхваліла ніякіх дакумэнтаў пра іх прызнаньне, хаця і рабіла такую заяву.

Лукашэнка заявіў, што Беларусь не пайшла на прызнаньне Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі, бо гэта прынесла б краіне вялікія эканамічныя праблемы з боку Захаду, а Расея не была гатовая дапамагчы іх пераадолець. «А МВФ выдзеліў пасьля гэтага 3,8 мільярда даляраў. А Расея — нічога», — зазначыў Лукашэнка.

Лукашэнка таксама заявіў, што Беларусь гатовая дапамагчы Расеі ў наладжваньні адносін з Грузіяй і яе прэзыдэнтам Саакашвілі.


«З тандэмам кепскія адносіны, калі не сказаць горш»




На пытаньне, «як складваюцца вашыя асабістыя адносіны з тандэмам «Мядзьведзеў — Пуцін», Лукашэнка адказаў:

«Кепскія адносіны, калі не сказаць горш. Выбачайце, калі чалавек знаходзіцца ў Кітаі і кажа: нічога добрага не чакаю ад выбараў у Беларусі. Ён сказаў, што гэта жарт, але ў кожным жарце ёсьць доля праўды. Ён пачаў разважаць пра правы чалавека і дэмакратыю...
Пры любым зручным выпадку спрабуюць калі не ўкалоць, то накаціць, а то замачыць... Перажывём».
Кепскія адносіны, калі не сказаць горш


Гэта робіць каманда Мядзьведзева, прызнаў Лукашэнка:

«Ня ведаю, наколькі гэта падтрымліваецца Пуціным, але ў мяне ёсьць зьвесткі, што і ён такую ж пазыцыю займае... Гэта адна каманда. Гэта тая ж каманда, якая адхіляла Шаміева, Ілюмжынава, потым Лужкова...

Пра загіблага журналіста Алега Бябеніна Лукашэнка сказаў, што ён «ўпершыню яго прозьвішча пачуў, калі той павесіўся».


«Вы ведаеце, што „Газпром“ сёньня шлёпнуўся ў Эўропе»




А ў эканоміцы чалавечыя адносіны — калі суб’екты гаспадараньня працуюць, на рынку агульным канкуруюць, а на зьнешніх рынках, дзе мы як саюзьнікі і партнэры разам прасоўваем сваю прадукцыю. Ад гэтага выйграюць і расейцы, і беларусы. Вось гэтага мы хочам ад Мытнага саюзу. Ці будзе гэта — ня ведаю. Сёньня ўжо і казахі незадаволеныя тэмпамі прапрацоўкі новага этапу.

Вы ведаеце, што «Газпром» сёньня шлёпнуўся ў Эўропе.
Мы чакаем пакуль дамовяцца Казахстан і Расея

Мы атрымліваем сёньня на мяжы па 184 даляры. А калі так будзе працягвацца, то — 210. Каму патрэбны ваш газ? Дык гэта ў тупую ідзе страта рынку. І што Расея пусьціць заўтра казахскі газ туды, у гэту трубу? А бяз гэтай дамоўленасьці ня будзе АЭП. Вось сёньня ідзе валакіта. І мы пакуль як староньнія назіральнікі. Мы чакаем, пакуль дамовяцца Казахстан і Расея.

«Газпром» там лідзіруючыя пазыцыі згубіў. І мы проста заяўляем, што мы вядзём гэтыя прамовы, каб недзе на Балтыцы ці на Чорным моры... Украіна будзе два-тры тэрміналы будаваць па разрэджваньні газу, і мы таксама. І зноў жа бязглуздасьць. Нас палохаюць — «Паўднёвы паток», «Паўночны паток», адмовімся ад транзыту празь Беларусь. Ну ня трэба. Закрыем пад Смаленскам засаўку — зачыняйце. Але мы ў гэтыя трубы завядзем гэты разрэджаны... У Балтыцы завод — 300 мільёнаў даляраў. І запускаем у гэтыя трубы. Гэтая труба куды ідзе? У Польшчу, Нямеччыну, Чэхію і так далей. І калі тут будзе 150 даляраў, а «Газпром» за 220 прапаноўвае, ясна, на каго будуць працаваць гэтыя трубы. Ну хоць бы гэта падумалі элемэнтарна. Тое ж і па нафце.


«Вагонамі цяпер возім і будзем вазіць. Але на калені ня станем»


Сёлета мы 4,5 мільёнаў самай якаснай вэнэсуэльскай нафты атрымаем. Гэта на 30-40% лепш, чым нафта, якую мы ў вас купляем. Мы яе прывозім сюды. Заўтра мы пабудуем трубу з Балтыкі. Ужо ўсе заявілі парты, вы ведаеце, што мы прапампавалі нават праз Талін, Рыгу, Вільню і Адэсу. Мы сёньня вядзем перамовы пра працу ў рэвэрсным ці авэрсным?..Як там?..У авэрсным рэжыме, у зваротным кірунку. Трубы ляжаць пустыя. Там Расея долю мае ў гэтых трубах, яна цяпер ушчэнт блякуе, каб мы ні ў якім разе не прапампавалі вэнэсуэльскую нафту па гэтых трубах. Вось наш саюзьнік і наш родны брат. Не і ўсё! А тут па шалёных цэнах — падавіцеся! Пустая труба стаіць! «Транснафта» мае гэтую долю, вядзем цяпер перамовы. Блякаваньне ідзе поўнае. Блякавалі і пастаўкі «Адэса-Броды». Але самі ўжо запоўніць ня могуць... І там спрабавалі блякаваць. Але прэзыдэнт Украіны сказаў, а чаму, нам гэта выгадна. ..Але мы знойдзем выйсьце. Вагонамі цяпер возім і будзем вазіць. Але на калені ня станем.

Гэта за трыдзевяць зямель у Вэнэсуэле. Працуюць нашы людзі, каб пастаўляць нафту. Мы будуем ім газа- і нафтаправоды там за капейкі, гарады, вёскі, газіфікуем. За капейкі, нашы людзі... Людзі гінуць. І як вы хочаце, каб я гэта ўспрымаў і ставіўся да нашай расейскай улады?


«Ідзе накат па ўсіх франтах»





«Мы ведаем апазыцыю пайменна»




Лукашэнка заявіў, што ў беларускай апазыцыі няма істотнай падтрымкі ў грамадзтве:

«400 чалавек — гэта баявы атрад апазыцыі, самае большае да 800 чалавек могуць прыйсьці на іх мітынг. Мы іх ведаем пайменна. Ну можа яшчэ тысяч 50-100 могуць іх падтрымаць на выбарах».


«Затрымалі кур’ера з 200 тысячамі даляраў для апазыцыі»


Пра беларускую апазыцыю, якая цяпер можа выступаць у расейскіх СМІ, Лукашэнка заявіў:

«Самае страшнае, што яны далі права вяшчаць людзям, якія на дух не пераносяць Расею, якія бяруць гранты з Эўразьвязу і ЗША, а цяпер яшчэ адзін спонсар знайшоўся — расейскі бізнэс. Нядаўна мы затрымалі іх кур’ера з 200 тысячамі даляраў».


«Бачыце, паехаў ў Кітай, каб занепакоіцца нашымі выбарамі»




На пытаньне, ці будзе адказ беларускіх СМІ на апошнія дзеяньні расейскіх мэдыяў, Лукашэнка сказаў: «Канешне, ня будзем маўчаць, калі сытуацыя таго запатрабуе. Яны ж чакаюць, што мы ўцягнемся ў гэтую бойку, але мы на гэты бруд адказваць ня будзем».
Нашто мне казаць, што я не краду ў год 7 мільярдаў? Я кажу вашаму «тандэму»: знойдзеце — забярыце. 7 мільярдаў нават у Крамлі нельга ўкрасьці

Тым ня меней Лукашэнка пачаў апраўдвацца на абвінавачваньні, якія гучалі ў фільме «Хросны бацька»:

«Нашто мне казаць, што я не краду ў год 7 мільярдаў. Я кажу вашаму „тандэму“:знойдзеце — забярыце. 7 мільярдаў нават у Крамлі нельга ўкрасьці».

Гаворачы пра ацэнкі падзей у Беларусі з боку Мядзьведзева, Лукашэнка адкрыта абурыўся:

«Бачыце, паехаў ў Кітай, каб занепакоіцца нашымі выбарамі. Расеяй бы займаўся...»


«Гэта неразумная, бязглуздая палітыка»




На пытаньне пра пэрспэктывы ўзаемаадносін Беларусі і Расеі Лукашэнка адказаў, што ўжо ёсьць невялікія пагаршэньні ў адносінах Беларусі і рэгіёнаў Расеі, бо імі кіруюць з Масквы.

«Усё, што цяпер адбываецца вакол Беларусі, — гэта задума купкі высокапастаўленых расійскіх чыноўнікаў. Што да нашых адносін на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаваў і ўрадаў, то яны, мякка кажучы, маюць быць лепшымі. Я перакананы, што гэтая тактыка (ня думаю, што гэта стратэгія) скончыцца. Бо страціць Беларусь для Расеі — гэта катастрофа. Гэта самы блізкі народ для расейцаў, гэта фактычна адзін народ — расейцы і беларусы... Гэтая неразумная, бязглуздая палітыка, якая навязваецца нам, я думаю, што яна недаўгавечная. Таму пэрспэктывы ў нашых адносін добрыя».
«Беларусы і расейцы — адзін народ, воляй лёсу і палітыкаў падзелены на 2 дзяржавы


Лукашэнка паабяцаў, што за 3 месяцы, максымум за паўгоду, ён верне адносіны з Расеяй на ранейшы ўзровень, калі будзе на тое воля расейскага кіраўніцтва.

Адкрываючы сустрэчу, Лукашэнка выказаў спадзеў, што рэгіянальныя журналісты «паведамяць праўду расейскаму народу».

«Беларусы і расейцы — адзін народ, воляй лёсу і палітыкаў падзелены на 2 дзяржавы», — заявіў Лукашэнка. Гаворачы пра інфармацыйную вайну Расеі супраць яго, Лукашэнка назваў гэта «несумленнай маной, мэта якой паказаць, што беларусы — ворагі, а іх прэзыдэнт — злодзей-забойца, здраднік».

Лукашэнка прызнаў, што рэгіянальным расейскім журналістам няпроста трапіць у Беларусь, што чыняцца перашкоды. Тым ня меней, у Беларусь расейскія журналісты прыбылі ўжо восьмы раз.

У апошніх непаразуменьнях афіцыйнага Менску і Масквы Лукашэнка абвінаваціў «расейскіх высокапастаўленых палітыкаў».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG