4 актывісты руху незалежных анархістаў Пецярбурга сёньня спрабавалі перадаць у аддзяленьне амбасады Беларусі ў гэтым горадзе пэтыцыю з патрабаваньнем неадкладнага вызваленьня іх беларускіх аднадумцаў, арыштаваных нібыта за датычнасьць да спроб падпалаў у Менску.
Пэтыцыю ад іх не ўзялі, спаслаўшыся на тое, што кіраўніка дыпляматычнага прадстаўніцтва няма на месцы. Тады анархісты заявілі, што будуць чакаць ягонага зьяўленьня, каб перадаць пэтыцыю, і цягам паўгадзіны сапраўды знаходзіліся ў памяшканьні амбасады.
Пазьней іх з прымяненьнем сілы затрымала міліцыя і адвезла ў 76-ты аддзел міліцыі горада.
Адзін з затрыманых анархістаў, Філіп, знаходзячыся ў пастарунку, заявіў па тэлефоне Радыё Свабода:
"Мы ведаем, што адбываецца ў Беларусі, мы сочым за лёсам нашых таварышаў. Для нас вельмі важна праявіць міжнародную салідарнасьць зь імі і сказаць, што ў Расеі ёсьць людзі, якім неабыякава тое, што адбываецца ў Беларусі – парушэньне правоў чалавека, самавольства, рэпрэсіі ў адносінах да сацыяльных актывістаў".
Філіп пакуль не ведае, у чым абвінавачваюцца анархісты, міліцыя толькі складае пратаколы аб адміністратыўным правапарушэньні.
"Нейкіх дакладных абвінавачваньняў нам пакуль не прад'яўлена",-- сказаў Філіп.