Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Натальля Старыкава пакуль не адмаўлялася ад ўдзелу ў выбарах


Пра гэта "Свабодзе" паведамілі сёньня ў Цэнтральнай выбарчай камісіі. Кандыдатаў у прэзыдэнты па-ранейшаму – 19.

Што тычыцца санітаркі гомельскага санаторыя "Чонкі" Натальлі Старыкавай, якая нібыта заявіла, што будзе здымацца з выбарчай гонкі, то і сёньня афіцыйнай заявы пра гэта ад яе на адрас ЦВК не паступала.

У бальшыні супрацоўнікаў Цэнтравыбаркаму сёньня напружаны працоўны дзень. Яны ўважліва вывучаюць дакумэнты прэтэндэнтаў.Акрамя таго высьвятляюць, ці сябры ініцыятыўных груп давалі згоду на ўключэньне іх у сьпісы. Праверка робіцца, паводле заканадаўства, выбарачна.

На панядзелак, 27 верасьня, заплянавана паседжаньне ЦВК. На ім будуць разгледжаны справы 18 кандыдатаў у прэзыдэнты. А Віктар Цярэшчанка – першы і пакуль адзіны з прэтэндэнтаў, чыя ініцыятыўная група ўжо зарэгістраваная. Аднак нягледзячы на гэта, каманда спадара Цярэшчанкі будзе зьбіраць подпісы на яго карысьць толькі з 30 верасьня. Так прапісана ў выбарчым заканадаўстве, паводле якога ўсе кандыдаты пачынаюць збор подпісаў у адзін дзень.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG