У Беларусі распачалася прэзыдэнцкая выбарчая кампанія. Выказваньні слухачоў на гэтую тэму:
Аляксандар: “Падтрымліваю Уладзімера Някляева ў тым, што наша краіна павінна быць парлямэнцкай, ні ў якім разе не прэзыдэнцкай. За гэтае прэзыдэнцтва мы атрымалі восьмы цуд сьвету пад назвай Шклоўскі цуд. У свой час яшчэ Зянон Станіслававіч Пазьняк казаў, каб улада не належала аднаму чалавеку”.
“Я зьвяртаюся да Уладзімера Някляева. Ён заявіў пра свой намер стаць прэзыдэнтам. Паважаны Някляеў, трэба прыцягнуць Лукашэнку да тэледэбатаў. Што ён зрабіў за 16 гадоў — хай распавядзе, хто ёсьць хто”.
“Ня верце новым абяцанкам Лукашэнкі. За 16 гадоў прэзыдэнцтва Лукашэнкі жыцьцё простага народа стала жахлівым, затое жыруюць улады. І зноў Аляксандар Рыгоравіч абяцае, што будзем жыць добра, калі яго выберуць. Пашкадуйце нас, Аляксандар Рыгоравіч. За 16 гадоў вы нам добрага жыцьця не забясьпечылі, таму досыць абяцаць. Сыдзіце ў адстаўку! Гэта будзе слушнае рашэньне, якое выратуе нас”.
“Лукашэнка спэц на абяцанкі, а як народ паверыць у яго падман, ён узыдзе на пост пажыцьцёвага прэзыдэнцтва і зноў наш народ абдзярэ, як ліпку. Лукашэнка, у адстаўку!”
Андрэй, Салігорск: “Лічу, што выбары 2010 года будуць сфальсыфікаваны, іх правесьці сумленна проста немагчыма, калі ня будзе скасавана датэрміновае галасаваньне, а гэтага ня будзе. Таму скажыце, як я магу ня тайна, а ў поўную сілу заявіць пра сваю нязгоду ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах, я прашу, хай нам патлумачаць”.
Выказваньне камэнтуе адзін з кандыдатаў на ўдзел у выбарчай кампаніі, адзін з актывістаў стваранай партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя Віталь Рымашэўскі:
"Я цалкам згодны са слухачом, што сумленных выбараў ня будзе і рыхтуецца іх фальсыфікацыя. Калі чалавек ня хоча ўдзельнічаць у выбарах, то ён мае канстытуцыйнае права на байкот. Таму я прапаную слухачу далучацца да маёй ініцыятыўнай групы. Мы будзем змагацца з гэтым рэжымам, а калі мая група ня будзе зарэгістраваная, то мы будзем актыўна байкатаваць".
Паводле афіцыйных вынікаў апошняга перапісу, у Беларусі жывуць 84 працэнты беларусаў, але беларускую мову роднай назвалі толькі для 53%. Камэнтар слухача:
Віталь, Барысаў: “Вынік перапісу 2009 году — гэта вынік той дзяржаўнай палітыкі, якая праводзіцца ў нашай дзяржаве на працягу ўжо вялікага прамежку часу і накіравана на зьнішчэньне ўсяго свайго, роднага, блізкага, дарагога. Што тычыцца таго, як праводзіўся гэты перапіс, вы самі цудоўна ведаеце, што перапісчыкі праводзілі тую палітыку, якая патрэбна была тым, хто гэта рабіў”.
На харчовым рынку розных рэгіёнаў Беларусі па-ранейшаму існуюць перабоі зь некаторымі прадуктамі харчаваньня. Тэлефанаваньне на гэтую тэму:
“Па тэлевізіі я часта чую, што няма дэфіцыту з грэчкай, але ў нас у Любані яе не купіць ні ў крамах, ні ў прыватных шапіках. Хлусяць. Па грэчку людзі ў чаргу запісваюцца”.
У эфіры “Званкі на “Свабоду”. Нагадаю, што тэлефон “Свабоды” ў Менску — 266-39-52, працуе 24 гадзіны на суткі. Нумар мабільнай сувязі для смс-паведамленьняў: +375 29 391-22-24. Тэлефануйце і пішыце! Дзяліцеся навінамі, выказвайце сваё стаўленьне да падзеяў у Беларусі і ў сьвеце. Мы таксама чакаем водгукаў на працу Радыё Свабода.