Дзень беларускага пісьменства і друку зьявіўся ў дзяржаўным календары ў першыя гады незалежнасьці і задумваўся як нацыянальнае сьвята роднай мовы і літаратуры. Такім ён па першым часе і быў: распрацоўваліся і ажыцьцяўляліся цэлыя выдавецкія праграмы, кніга і пісьменьнік хоць на адзін дзень апыналіся ў цэнтры дзяржаўнай увагі. Сёньня айчыннае кнігавыданьне перажывае ці не найгоршыя за апошнія дваццаць гадоў часы, але сьвята – засталося. Госьць “Вольнай студыі” – колішні сталы ўдзельнік Дня беларускага пісьменства і друку паэт Сяргей Законьнікаў.
Міхась Скобла: “Спадар Сяргей, ведаю, што вы не былі запрошаныя на сьвята ў Хойнікі – ужо ня першы год на яго езьдзяць выключна чальцы прыўладнага Саюзу пісьменьнікаў. А як вам бачыцца Дзень беларускага пісьменства – збоку?”
Сяргей Законьнікаў: “Дзень беларускага пісьменства і друку сёньня ўяўляе зь сябе набор нейкіх мерапрыемстваў, якія праводзяцца дзеля галачкі, ніяк не ўплываючы на агульную культуру народу. Гэта можна назіраць кожны год. Увогуле, такога сьвята ў Рэспубліцы Беларусь, якое б мы з вамі маглі б назваць без усялякіх агаворак нацыянальным сьвятам, я нешта не магу прыпомніць”.
Скобла: “Раней на сьвятах пісьменства і друку галоўнай асобай быў не чыноўнік, а пісьменьнік. А ў сёньняшняй Беларусі беларускі пісьменьнік дзе галоўны?”
Законьнікаў: “Раней ролю пісьменьніка вызначалі часам афарыстычна, скажам, “пісьменьнік – гэта інжынер чалавечых душаў”. А Мікіта Хрушчоў гаварыў: “Пісьменьнікі – гэта артылерыйсты, яны прачышчаюць шлях для пяхоты, вобразна кажучы, прачышчаюць мазгі”. У Савецкім Саюзе вялікая маса пісьменьнікаў сапраўды прачышчала мазгі. Яна праводзіла ў сваіх творах тую ідэалёгію і прапаганду, якая была патрэбная ўладзе. На сёньняшні дзень голас пісьменьніка, як гаварыў савецкі клясык, “танчэйшы за піск”, таму што яго ў нашым грамадзтве ня чуюць. Беларускі пісьменьнік сёньня не выконвае тую ролю, якую выконваў раней. Дзяржава забясьпечвае сытнае жыцьцё прыўладнаму Саюзу пісьменьнікаў – там ёсьць пасады і аклады, там выдаюць кніжкі, нават пра сябе альбомы выдаюць і г.д. Гэта – адзін бок справы. Незалежны ж Саюз пісьменьнікаў трымаецца толькі на сваіх душэўных парываньнях, на тым, што чалавек адчувае, што ён можа зрабіць у літаратуры”.
Скобла: “Вы кажаце, што голасу пісьменьніка сёньня не чуваць. Вось я бяру ў рукі газэту “Белорусская нива” за 14 жніўня – на першай паласе надрукаваны ваш верш, дарэчы, поруч з партрэтам кіраўніка краіны…”
Законьнікаў: “Добра, што надрукавалі. Дарэчы, мне за верш гэты, ён называецца “Хлеб”, ня сорамна. Толькі мне дзіўна, чаму зьнята прысьвячэньне Рыгору Барадуліну, нашаму выдатнаму паэту, майму земляку? А тое, што верш надрукаваны побач з партрэтам прэзыдэнта – так ім захацелася. Я ад гэтага вялікага гонару ня маю”.
Скобла: “Верш надрукаваны бяз вашага дазволу?”
Законьнікаў: “Безумоўна”.
Скобла: “Ці будзеце вы прад’яўляць прэтэнзіі да рэдакцыі “Белорусской нивы”, хоць бы за зьнятае прысьвячэньне?”
Законьнікаў: “Пачынаючы з 2002 году, калі быў звольнены з працы, я шматкроць пераканаўся, што мае звароты, і пісьмовыя,і вусныя, ніколі не прыносяць аніякага пазытыўнага выніку. Сёньняшняя ўлада прывыкла не зьвяртаць увагі ні на просьбы, ні на крытыку, ні на падказку, як лепш зрабіць. Таму і ў рэдакцыю газэты я зьвяртацца ня буду”.
Скобла: “Сёньня менскія кнігарні мала чым адрозьніваюцца ад маскоўскіх. Тое і ня дзіва – 95% прадукцыі ў нашых кнігарнях, гэта кнігі, завезеныя з Расеі. Як вы лічыце, гэта недальнабачнасьць нашае ўлады, ці сплянаваная ёю кнігавыдавецкая палітыка?”
Законьнікаў: “Калі недасьведчаны, неадукаваны чалавек нешта робіць ня так, я магу яму дараваць – ён проста ня ведае, што трэба рабіць. Але чыноўнікі, якія працуюць і ў Адміністрацыі прэзыдэнта, і ў іншых уладных структурах, выдатна ведаюць, што робяць. Улада плянамерна, мэтадычна і цынічна зьнішчае беларускую мову. Таму і сьвята нацыянальнага пісьменства праходзіць як прафанацыя, сьвята, якое магло б сапраўды выліцца ў агульнанароднае. Я сто разоў паўтараў, што без адраджэньня і разьвіцьця беларускай мовы, якая адзіная можа згуртаваць і павесьці наперад беларускі народ, нічога ў нас ня будзе. А з моваю сёньня ў нас у дзяржаве паступаюць вельмі цынічна. Давайце ўспомнім, як нядаўна ўсе афіцыйныя сродкі масавай інфармацыі паведамілі, што ў Латвіі адчынілася беларуская школа. Туды завозяцца падручнікі, школе ад імя беларускай дзяржавы падараваны аўтобус, школа будзе агорнутая дзяржаўным клопатам... У Латвіі адчыняецца беларуская школа, а што робіцца ў самой Беларусі?! Сёньня ў абласных цэнтрах няма ніводнай беларускай школы! А ў сталіцы іх ажно дзьве! Што гэта? Гэта абсалютны цынізм чыноўнікаў. Дзіўна, але і пры такой сытуацыі знаходзяцца запісныя аптымісты, якія кажуць: нічога страшнага, і мова наша, і кніга наша беларуская выжывуць. Я прытрымліваюся іншага погляду. Я заходжу ў нашы кнігарні і бачу там мізэрненькі куточак беларускай кнігі. У маіх Вушачах наогул зачынілі кнігарню. Я спытаўся ў землякоў: “Дарагія, а дзе ж кнігу купіць людзям?” Мяне накіравалі ва ўнівэрмаг. Там я знайшоў закуток, дзе ляжалі альбомы і партрэты прэзыдэнта, але кніг не было. На ўсё гэта я гляджу вельмі пэсымістычна. Калі мы так будзем ставіцца да беларускай кнігі, то што будзе далей? Памятаю, яшчэ ў 1992 годзе адбылася сустрэча беларускіх пісьменьнікаў з кіраўніцтвам краіны. Мы тады ўзьнімалі гэтую праблему і прапаноўвалі, каб расейскія кнігагандляры абкладаліся падаткам, і каб гэты падатак ішоў на разьвіцьцё беларускай кнігі”.
Скобла: “Я памятаю тую сустрэчу. І прэм’ер-міністар Кебіч, і старшыня Вярхоўнага Савету Шушкевіч ня вельмі каб прыслухоўваліся да пісьменьнікаў”.
Законьнікаў: “На жаль. І сёньня мы бачым, што нават Мураўёў-вешальнік у пляне зьнішчэньня нашай мовы не зрабіў столькі, колькі зроблена за апошнія 15 гадоў. Таму мяне проста абурае, калі даводзіцца чуць галасы: “Што ж тут такога, мы дзякуючы гэтаму выжылі, не памерлі з голаду, нас Расея карміла, і трэба быць ёй удзячным і не злавацца на яе за русіфікацыю”. Не, браткі мае, 52 мільярды даляраў, якія нам нібыта дала Расея, ня вартыя таго, каб зьнішчаць сваю мову і культуру. Калі мы за 52 мільярды прадаем сваю мову і культуру, то што мы за народ?!”
Скобла: “Маё наступнае пытаньне акурат пра народ. Вы ў газэце “Свободные новости” маеце сталую рубрыку “Пункт гледжаньня”. Ці атрымліваецца ў вас праз газэту “з цэлым народам гутарку весьці, сэрцы мільёнаў падслухаць біцьця”?”
Законьнікаў: “Пра мільёны ня будзем гаварыць, але 26 000 чалавек купляюць газэту, і такі наклад трымаецца ўжо доўга. Мне пішуць чытачы. Эпісталярны жанр у наш час нібы непапулярны, але шмат людзей проста хочуць выкласьці на паперы свае думкі, просьбы. Шмат хто тэлефануе. Зваротную сувязь мне ўдаецца мець з усімі рэгіёнамі. Людзі вельмі заклапочаныя тым, што ў нас няма свабоды слова. Гэта праўда, гэта вельмі людзьмі адчуваецца. Эканамічныя пытаньні неяк вырашаюцца, хоць і шмат бар’ераў ставіцца перад людзьмі, але тое, што мы ня маем праўдзівай інфармацыі, што ў нас няма свабоды слова, што не даюць разьвівацца незалежным СМІ, – гэта вельмі трывожыць людзей”.
Скобла: “Ведаю, што ў вас вялікая бібліятэка. Ёсьць бібліяфілы і бібліяманы. Вы да якой катэгорыі сябе адносіце?”
Законьнікаў: “Відаць, да бібліяфілаў. Прызнаюся, я ніколі не ганяўся за нейкімі кнігамі. Я ведаю людзей, якія могуць невядома што зрабіць, каб толькі мець пэўную кнігу ў сваёй бібліятэцы. Я зьбіраю слоўнікі, даведнікі. Цяпер стаў меней купляць мастацкую літаратуру, меней выпісваю часопісаў, хаця па-ранейшаму пастаянна чытаю ўсе тоўстыя расейскія часопісы – “Иностранную литературу”, “Новый мир”, “Октябрь”, “Знамя”. Зь беларускіх – “Arche”, “Дзеяслоў”. У наш кампутарны час я стаю гарою за кнігу. Сёньня інтэрнэт стаў богам. Гэта, вядома, таксама някепска. Але я цаню кнігу – яе можна ўзяць у рукі, адчуць яе цеплыню, перагартаць яе некалькі разоў. У кампутары гартаць не атрымліваецца. Кніжку нават можна пакласьці сабе пад галаву, як падушку”.

ў абласных цэнтрах няма ніводнай беларускай школы! А ў сталіцы іх ажно дзьве! Што гэта? ...