«Сьмешна чытаць водгукі і развагі пра акцыю на інтэрнэт-форумах. Нам аднолькава брыдкія ўсе мафіёзны кляны пад назвамі „кіраўнікі РБ“ і „кіраўнікі РФ“. Простым працоўным абедзьвюх краінаў ня сьвеціць нічога добрага ад гэтай палітычнай валтузьні за ўладу, ня варта прыпадабняцца да гэтых хлусьлівых палітыканаў», — гаворыцца ў заяве анархістаў.
Арганізатары здарэньня называюць сябе чальцамі суполкі «Сябры свабоды»:
«Гэтай акцыяй мы выказваем гнеў і пратэст супраць арыштаў і рэпрэсій у дачыненьні да сацыяльных актывістаў, якія паўсталі на абарону Хімкінскага лесу ў Маскве», — гаворыцца ў заяве анархістаў, якая зьмешчаная ў інтэрнэце.
Улады Масквы меліся будаваць трасу Масква - Санкт-Пецярбург празь лес у раёне падмаскоўнага гораду Хімкі. Супраць гэтага выступілі жыхары гораду, якіх падтрымалі розныя грамадзкія арганізацыі Расеі.
У жніўні прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў загадаў прыпыніць будаўніцтва дарогу, пакуль ня пройдуць грамадзкія абмеркаваньні гэтай тэмы.
Сьледзтва адпрацуе вэрсію пра тое, што анархісты датычныя да нападу на амбасаду РФ ў Менску.
У міліцыі Менску Інтэрфаксу паведамілі, што гэтая вэрсія разглядаецца ў ліку іншых: «Пры расьсьледаваньні крымінальных спраў адпрацоўваюцца ўсе найбольш верагодныя вэрсіі, уся інфармацыя, якая паступае».
«Гэтая вэрсія будзе адпрацоўвацца сьледча-апэратыўным шляхам», — удакладнілі супрацоўнікі МУС.
Прадстаўнік руху абароны Хімкінскага лесу Андрэй Маргулёў: «Я лічу, што гэта самая яўная правакацыя. Я гатовы паверыць, што шыбы ў Хімкінскай адміністарцыі пабіла антыфа менавіта на знак падтрымкі нашага руху. У гэта я магу паверыць. Але гэтая акцыя, на мой погляд, гэта чыстая правакацыя».
1 верасьня Аляксандар Лукашэнка заявіў, што не выключае датычнасьці да здарэньня расейскага боку:
«Хутчэй за усё, ім, напэўна, быў патрэбны гэты інцыдэнт. Каб паказаць: бачыце, які там Лукашэнка, які ледзь ня сам зладзіў гэты тэракт, як яны самі яго называюць. Падонкі і нягоднікі. Больш я нічога сказаць не магу».
Прадстаўнікі абмасады Расеі ў Менску ніяк не пракамэнтавалі словы кіраўніка Беларусі.
Анархісты апублікавалі відэаролік у пацьверджаньне сваёй заявы.

міліцыя правярае заявы расейскіх анархістаў
Сьледзтва адпрацуе вэрсію пра тое, што анархісты датычныя да нападу на амбасаду РФ ў Менску.
У міліцыі Менску Інтэрфаксу паведамілі, што гэтая вэрсія разглядаецца ў ліку іншых: «Пры расьсьледаваньні крымінальных спраў адпрацоўваюцца ўсе найбольш верагодныя вэрсіі, уся інфармацыя, якая паступае».
«Гэтая вэрсія будзе адпрацоўвацца сьледча-апэратыўным шляхам», — удакладнілі супрацоўнікі МУС.
Абаронцы Хімкінскага лесу пракамэнтавалі прызнаньні анархсітаў