У сталіцы Расеі праходзіць аднадзённая канфэрэнцыя "Беларусь — Расея: канец саюзу, пачатак прагматычнага партнэрства?"
Яе арганізатарамі выступілі расейская партыя "Правая справа", рух "Выбар Расеі", Аб'яднаная грамадзянская партыя Беларусі і Навукова-дасьледчы цэнтар Мізэса зь Менску.
Расейскі апазыцыйны палітык Уладзімер Рыжкоў назваў гэты форум формай "грамадзянскага дыялёгу", бо дасюль двухбаковымі дачыненьнямі займаліся пераважна ўладныя структуры.
"Крызыс у двухбаковых дачыненьнях Менску і Масквы, інфармацыйная вайна сталіся падставай, каб па-новаму пераглядзець беларуска-расейскія дачыненьні — пра гэта кажуць удзельнікі форуму з абодвух бакоў. Яны зазначаюць, што стары саюз сканаў, і трэба будаваць двухбаковыя адносіны на новай, прагматычнай аснове. Але ці гатовыя да гэтага кіроўныя колы Расеі і Беларусі, невядома. На гэты конт ёсьць вялікія сумневы, пра што казалі і беларускія, і расейскія выступоўцы на форуме", — распавёў адзін з удзельнікаў канфэрэнцыі менскі палітоляг Валер Карбалевіч, які мае выступіць з дакладам на тэму "Зьнешняя палітыка Беларусі ў пошуках міжнароднай апоры".
Першая падобная канфэрэнцыя прайшла год таму ў Менску, тады на ёй было больш за 100 ўдзельнікаў, шмат прэсы. Цяпер цікавасьць да форуму меншая, зарэгістравана каля 50 удзельнікаў. У сьпісе запрошаных пазначаныя прадстаўнік расейскага МЗС і беларускі дыплямат. Але публічна яны не выступалі.