На працягу двух дзён адно з самых уплывовых расейскіх выданьняў – газэта "Ведомости", апублікавала два артыкулы, прысьвечаныя беларуска-расейскім адносінам. Паліна Хімшыашвілі ў артыкуле “Фактар “Хроснага бацькі” аналізуе шанцы беларускай апазыцыі ў сьвятле канфлікту паміж Менскам і Масквой, палітоляг Вячаслаў Іназемцаў у матэрыяле пад назвай “Modernizatsya.ru: Ня час выбару" разважае пра дылемы расейскай палітыкі.
“Фактар “Хроснага бацькі”
Беларуская апазыцыя пакуль ня можа дамовіцца аб адзіным кандыдаце на надыходзячых выбарах, але яе пазыцыі паляпшаюцца з-за канфлікту прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі з Масквой
Беларуская апазыцыя ўчора падпісала плян дзеяньняў на прэзыдэнцкіх выбарах, якія павінны прайсьці не пазьней за люты 2011 г. На выбары адзінага кандыдата часу не засталося, паведаміў журналістам лідэр кампаніі «Гавары праўду!" Ўладзімір Някляеў. Раней у інтэрвію «Ведомостям» ён казаў, што перамовы аб адзіным кандыдаце адновяцца пасьля абвяшчэньня даты выбараў. Чакаецца, што гэта адбудзецца на пазачарговым пасяджэньні парлямэнту 7 верасьня, і выбары прызначаць на 12 сьнежня.
Цяперашнія выбары для прэзыдэнта Лукашэнкі ўскладняюцца: папрокі на яго адрас з боку Крамля, выкрывальныя стужкі «Хросны бацька», паказаныя па НТВ, пасылаюць сыгнал намэнклятуры і грамадзянам, што яго падтрымка Масквой ужо не такая бясспрэчная, і гэта новы фактар у беларускай палітыцы, кажа Анатоль Лябедзька, старшыня апазыцыйнай Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП).
Па дадзеных сацапытаньня Baltic Surveys, забароненыя да паказу ў краіне фільмы НТВ паглядзеў кожны сёмы беларус, ведае аб іх зьмесьце кожны трэці. Гэта дае шанцы на тое, што падтрымка апазыцыі на выбарах будзе істотна вышэй за існыя зараз 25-30%, кажа Лябедзька.
Перад выбарамі 2006 г. Лукашэнка быў некалькі разоў прыняты прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным, узнагароджаны ордэнам Дружбы патрыярхам Алексіем, а за два тыдні да выбараў Менск наведаў прэм'ер Міхаіл Фрадкоў, які перадаў «прывітаньне ад Пуціна». Цяпер такой падтрымкі няма, расейскія ўлады паказалі, што стаміліся ад Лукашэнкі, кажа Аляксандр Фадзееў, загадчык аддзела Беларусі Інстытута краін СНД. Пазыцыя Расеі можа мабілізаваць несыстэмную апазыцыю, тых, хто і так незадаволены эканамічнай палітыкай Лукашэнкі, гаворыць экспэрт. Апазыцыя ўжо падхапіла тэму фільмаў НТВ аб зьнікненьні палітычных апанэнтаў Лукашэнкі, аднак сацапытаньні паказваюць, што вялікая частка насельніцтва ня верыць фільмам, а на зьніжэньне яго рэйтынгу больш ўплывае бядотнае становішча эканомікі, кажа менскі палітоляг Валер Карбалевіч.
Як павядзе сябе Крэмль у дачыненьні да беларускіх выбараў, вырашыць вынік канфлікту з Лукашэнкам: калі ён будзе разьвівацца – Расея, вядома, ня стане наўпрост умешвацца і падтрымліваць апазыцыю, але ўпершыню ў гісторыі можа не прызнаць вынікі галасаваньня, прагназуе дэпутат Дзярждумы адзінарос Сяргей Маркаў. Расея можа проста зьвярнуць увагу на няпоўную адпаведнасьць галасаваньня дэмакратычным нормам, і гэта ўжо стане вялікім ударам па Лукашэнку, мяркуе Фадзееў.
"Modernizatsya.ru: Ня час выбару"
У канцы гэтага году адбудзецца падзея, якая наўрад ці магла разьлічваць на ўвагу расейцаў – выбары прэзыдэнта Беларусі. Усе апошнія 15 гадоў мы ведалі, хто ім стане: Аляксандр Лукашэнка, саюзьнік Расеі, які раней за сваіх маскоўскіх калегаў укараніў у краіне кіраваную дэмакратыю і да пары да часу вельмі ўмела канвэртаваў палітычную блізкасьць да расейскага кіраўніцтва ў эканамічныя прэфэрэнцыі.
Цяпер усе ня так відавочна. Масква і Менск пасварыліся – і, выглядае, сур'ёзна. Некалькі нафтавых і газавых войнаў, канфлікты вакол паставак малака і шэрагу іншых спажывецкіх тавараў, складанасьці з АДКБ і Мытным саюзам, пазыцыя Менска па Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі – гэта няпоўны сьпіс падстаў да ўзаемнай незадаволенасьці. У Расеі папаўзлі упартыя чуткі, што Крэмль перастаў рабіць стаўку на Лукашэнку.
Між тым сытуацыю, у якую трапіла Расея, складана назваць простай. Так, Маскве дорага абыходзілася плаціць Менску за ілюзію Саюзнай дзяржавы. Але гэта быў яе уласны выбар – а сёньня адносіны не такія ўжо і «спонсарскія»: Беларусь у бягучым квартале плаціць за газ па $ 193 за 1000 куб. м, хаця спотавыя кошты ў Брытаніі ў першым паўгодзьдзі склалі $ 208, а ў ЗША ў ліпені – $ 156; ільготныя кошты на нафту дзейнічаюць толькі для таго яе аб'ёму, які спажываецца ў рэспубліцы (імпарт Беларусьсю з Расеі нафты ў першым паўгодзьдзі, дарэчы, зьнізіўся на 49,8%). У такіх умовах пастаянны ціск ня столькі спараджае недавер да Лукашэнкі, колькі памяншае колькасьць прыхільнікаў збліжэньня з Расіяй. Яшчэ ў мінулым годзе 40% апытаных беларусаў былі згодныя на тое, каб іх краіна ўвайшла ў склад ЭЗ, і менш за 15% гатовыя былі на аб'яднаньне з Расеяй у адзіную дзяржаву. Беларускі экспарт таксама арыентаваны на Захад, а не на Усход: у 2009 г. тавараў на $ 9.1 млрд. пайшло ў ЭЗ і на $ 6,7 млрд. – у Расею. Па выніках мінулага году, дарэчы, у Брусэлі Беларусь назвалі самым актыўным сябрам эўрапейскай праграмы “Ўсходняе партнэрства”. Так, Беларусь залежыць ад Расеі, але тых, ад каго залежаць, часта баяцца, але рэдка любяць.
Як бы ў Маскве ні падкрэсьлівалі датацыйную сутнасьць беларускай эканомікі, яна больш мадэрнізаваная, чым расейская. Прамысловасьць і будаўніцтва забясьпечваюць 36% ВУП, маленькая рэспубліка вырабляе больш трактароў і экскаватараў, чым вялізная Расея, па паказчыках аб'ёму вытворчасьці прадукцыі лёгкай і харчовай прамысловасьці на душу насельніцтва абыходзіць нас у 2-3 разы, а па аб'ёме жыльлёвага будаўніцтва – у 2,1 разы. Выдаткоўваючы ўсяго 0,4% ВУП на дарожную інфраструктуру, краіна трымае яе ў значна лепшым стане, чым Расея. Энэргаёмістасьць ВУП ніжэй расейскай амаль на 30%. Пры гэтым улады пачынаюць рабіць практычныя крокі па пазбаўленьні ад залежнасьці ад расейскіх энэрганосьбітаў: ужо ідуць здабыча і закупкі нафты ў Вэнэсуэле, а на балтыйскім ўзьбярэжжы Літвы можа быць пабудаваны рэгазіфікацыйны тэрмінал для пастаўкі звадкаванага газу. І калі перад насельніцтвам Беларусі гэтай восеньню будзе пастаўлены рэальны выбар, то гэта будзе выбар паміж Лукашэнкам і менш па-прарасейску настроеным кандыдатам. Таму што пэрспэктываў на мадэрнізацыю і разьвіцьцё ні з Расеяй, ні з Мытным саюзам ў Беларусі не зьвязваюць.
У той жа час для Расеі спроба падтрымаць на выбарах дэмакратычнага кандыдата або абвясьціць аб тым, што яны прайшлі не ў адпаведнасьці з дэмакратычнымі стандартамі, нясе ў сабе значныя праблемы. Па-першае, невідавочна, што 24 жніўня ў Менску лідэры апазыцыйных сілаў сапраўды дамовяцца аб скаардынаваных дзеяньнях, і калі Масква вырашыць падтрымаць аднаго зь іх, то выбраньніку цяжка будзе захаваць у Беларусі незаангажаванае аблічча – а быць правадніком інтарэсаў Расіі там зараз не занадта папулярна. Па-другое, усе апазыцыйныя кандыдаты – гэта сумленныя людзі, прыхільнікі дэмакратыі і эканамічнага лібэралізму, і разьмяняць падтрымку на абяцаньні прадаць расейскаму алігархату беларускую прамысловасьць яны наўрад ці захочуць, а ўжо прызнаць каўкаскія псэўдадзяржавы ім і зусім не прыйдзе ў галаву. І нарэшце, па-трэцяе, агітацыя Крамля за справядлівыя і дэмакратычныя выбары ў Беларусі напярэдадні выбарнага цыклю 2011-2012 г.г. у самой Расеі, у якім уладзе патрэбныя прадказальныя вынікі, можа справакаваць цалкам непатрэбныя ёй тэндэнцыі да мадэрнізацыі палітычнай сыстэмы. І таму Маскве, мабыць, давядзецца і надалей сябраваць з тым, каго яна вырасьціла. Знайсьці вінаватых за паказ абразьлівых фільмаў, зьнізіць кошты на газ і ў адзіночку «актывізаваць адносіны» з Абхазіяй і Паўднёвай Асэтыяй. Час канчатковага выбару яшчэ не прыйшоў.