У кампаніі «Гавары праўду» кажуць, што будуць абараняць усімі законнымі сродкамі сваіх актывістаў, якія падпалі пад рэпрэсіі за грамадзкую актыўнасьць.
Што новага ў справе каардынатара «Гавары праўду» Міхася Башуры, якога з 7 жніўня трымаюць у ізалятары часовага ўтрыманьня на вуліцы Акрэсьціна?
Адвакат Тамара Сідарэнка 12 жніўня бачылася зь Міхасём Башурам у ізалятары падчас сьледчых дзеяньняў па ягонай справе. Яна кажа, што Башуру будуць утрымліваць за кратамі, сама меней, пакуль ідзе дазнаньне па ягонай справе:
Сідарэнка: «Бачылася зь ім і яшчэ буду бачыцца падчас сьледчых дзеяньняў. Ідзе сьледзтва».
Карэспандэнт: «Ці магчыма, што сёньня Башуру выставяць абвінавачаньне?»
Сідарэнка: «Не, верагодней за ўсё, абвінавачаньне выставяць у панядзелак, 16-га жніўня».
Міхаіла Башуру падазраюць у падробцы даведкі для атрыманьня крэдыту. Вядома, што Башура на допытах абвяргае гэтыя падазрэньні.
Паводле адваката, актывіст «Гавары праўду» ня скардзіўся на ўмовы ўтрыманьня. Між тым затрыманьне Міхася Башуры прыпала на вельмі сьпякотныя дні. У якіх умовах зараз знаходзяцца вязьні ізалятара на Акрэсьціна? Ці ёсьць у іх магчымасьць у турме прымаць душ, выходзіць на шпацыры?
Старшыня руху салідарнасьці «Разам» Вячаслаў Сіўчык некалькі разоў знаходзіўся ў ізалятары на Акрэсьціна, у тым ліку ў корпусе для падазроных у крымінальных злачынствах, у якім трымаюць Міхася Башуру. Гэты корпус быў пабудаваны да 2006 году і ўпершыню запоўнены абаронцамі намётавага лягера на плошчы Каліноўскага. Вось што кажа Вячаслаў Сіўчык пра ўмовы ўтрыманьня ў гэтай турме ў 2007 годзе, калі ён там пабываў:
«Там не было ані душу, ані магчымасьці для прагулак. Там проста камэры. Праўда, ёсьць гарачая вада. І ўсё ж у сьпякоту там, натуральна, ня вельмі добра».
Вядома, што ад сваякоў Міхася Башуры адміністрацыя турмы прымае для яго перадачы, у тым ліку пітную ваду. Больш нічога дзяжурны па ізалятары пра ўмовы не паведаміў.
Лідэр кампаніі «Гавары праўду» паэт Уладзімер Някляеў зазначыў, што ані дня не праходзіць без затрыманьняў актывістаў кампаніі: «Учора ў Магілёве быў затрыманы Сяргей Лапуцін, сёньня ў Менску — Міхась Пашкевіч. У рэгіёнах забараняюць нашы пікеты». На ягоную думку, улады абралі новую тактыку змаганьня з ініцыятывай:
«Яна заключаецца ў тым, каб татальна запалохваць усіх нашых актывістаў. Зь лідэрамі кампаніі гэта не атрымалася, ніхто з тых, каго яны тады затрымалі, не адступіўся, і цяпер яны б’юць па нашых хлопцах і дзяўчатках на месцах. Дарэчы, Башура і Лапуцін — гэта ня проста шараговыя актывісты, а, па сутнасьці, каардынатары, якія каардынуюць працу кампаніі „Гавары праўду“ на месцах. Таму ўлады невыпадкова выбіраюць гэтых людзей ды імкнуцца празь іх запалохаць усіх астатніх».
У кампаніі «Гавары праўду» заяўляюць, што не пакінуць без падтрымкі Міхася Башуру ды іншых актывістаў, якія зазналі рэпрэсіі ўладаў.
Прэсавы сакратар кампаніі Юлія Дранчук: «Відавочна, што падтрымліваць мы яго будзем, бо гэта справа палітычная, якімі б іншымі абставінамі гэта ні прыкрывалася».
18 траўня міліцыя ў Менску і шмат дзе па Беларусі правяла ператрусы ў офісах і на кватэрах актывістаў кампаніі «Гавары праўду». Больш як у 20 актывістаў канфіскавалі кампутары і асабістыя грошы. Лідэр кампаніі Ўладзімер Някляеў, а таксама журналісты Сяргей Вазьняк і Андрэй Дзьмітрыеў былі затрыманыя і правялі за кратамі 3 дні. У дачыненьні да актывістаў заведзеная крымінальная справа аб распаўсюдзе непраўдзівай інфармацыі. Расьсьледаваньне гэтай справы падоўжанае да канца году.