Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Афіцыйны Менск не дапамог Кіргізстану


Беларусі няма сярод краінаў АДКБ, якія аказвалі гуманітарную дапамогу Кіргізстану.

Гэта вынікае са зьвестак, якія падае прэс-служба сакратарыяту арганізацыі, перадае БелаПАН.

Да прыкладу, Казахстан паставіў у Кіргізстан 3700 тон дызэльнага паліва на веснавыя палявыя працы. Таджыкістан паставіў рэчавую маёмасьць, прадукты харчаваньня і дызэльнае паліва. Расея дала грант на 20 мільёнаў даляраў для сацыяльнай падтрымкі насельніцтва і ільготны крэдыт на 30 мільёнаў даляраў па лініі "Рассельгасбанку", а таксама выдзеліла 25 тысяч тон гаруча-змазачных матэрыялаў, 20 тысяч тон дызэльнага паліва і іншую дапамогу. У студзені 2011 году з улікам просьбы кіргіскага боку будуць пастаўленыя 1,5 тысячы тон элітных збожжавых гатункаў насеньня.

Узбэкістан даслаў у Кіргізстан мэдыкамэнты, мінэральныя ўгнаеньні, будматэрыялы, муку і гаруча-змазачныя матэрыялы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG