"Мы ніколі ня мелі "скурных інтарэсаў", разьвіваючы мытны саюз і ідучы на інтэграцыю, у тым ліку – у саюзе Беларусі і Расеі", – заявіў Аляксандар Лукашэнка падчас сустрэчы з адказным сакратаром камісіі мытнага саюзу Сяргеем Глазьевым.
Беларускі кіраўнік падкрэсьліў, што Беларусь ніколі не перашкаджала і ня мае намеру ў будучыні перашкаджаць разьвіцьцю інтэграцыйных працэсаў на постсавецкай прасторы, у тым ліку – у рамках мытнага саюзу Беларусі, Расеі і Казахстану.
"Тое, што ў саюзе Беларусі і Расеі ня ўсё, мякка кажучы, атрымліваецца, вы, напэўна, ведаеце. Ня мы ў гэтым вінаватыя", – сказаў А.Лукашэнка.
Ён падкрэсьліў, што ў Беларусі "не было і няма рэсурсаў, каб тармазіць саюз Беларусі і Расеі". "Ён ствараўся, каб паказаць прыклад, як трэба (разьвіваць інтэграцыю). Пакуль атрымліваецца наадварот", – дадаў кіраўнік Беларусі.
Ён заявіў, што калі Беларусі даецца магчымасьць "прасунуцца ў іншых інтэграцыйных утварэньнях, Беларусь ніколі ня будзе гэтаму перашкаджаць". Разам з тым А.Лукашэнка падкрэсьліў, што "мы будзем дзейнічаць зыходзячы, у тым ліку, з нацыянальных інтарэсаў".
"Калі іншыя дзяржавы ставяць у аснову толькі нацыянальныя інтарэсы – мы так ня ставім пытаньне, але калі нам адкрыта пачынаюць дэманстраваць, што вы знаходзіцеся на лаўцы запасных – мы з такім падыходам ня згодны, і наколькі гэта магчыма, каб не тармазіць гэтыя працэсы (інтэграцыйныя), змагаемся з гэтым ", – сказаў прэзыдэнт Беларусі. "Але калі мы ўбачым, што гэта абсалютна непрымальна для нас, будзем шукаць іншыя шляхі", – канстатаваў ён.
"Мы абсалютна не зьбіраемся тармазіць (інтэграцыйныя) працэсы, якія пачаліся, але, няўхільна выконваючы іх, мы будзем патрабаваць ад партнэраў, каб яны выконвалі свае абяцаньні і нашы дамоўленасьці", – падкрэсьліў А.Лукашэнка.
Прэзыдэнт лічыць недапушчальным, калі пры абмеркаваньні мытнага саюзу Беларусі вылучаюць умовы: "Калі Беларусь не далучыцца, мы вас "нахілім"." Як жа "нахілім", калі мы з Расеяй занадта далёка зайшлі ў гэтым пляне, і ёсьць адпаведныя дамовы? ", – спытаў А.Лукашэнка. Ён, у прыватнасьці, абурыўся тым, як можна пагражаць аднаўленьнем паўнавартаснай мяжы паміж Беларусьсю і Расеяй, калі гэта цягне за сабой дэнансацыю ўсіх існых дамоўленасьцяў.
Разам з тым кіраўнік беларускай дзяржавы заўважыў, што "ніхто не глядзіць на дамовы – нас гэта насьцярожвае".
Як заявіў А.Лукашэнка, "на сёньняшні дзень вялікіх выгод мытны саюз Беларусі не прынёс, хаця і шкоды таксама". "Мы, знаходзячыся ў рэжыме чаканьня, працуем на тое, каб было лепш", – сказаў прэзыдэнт Беларусі.
У сваю чаргу адказны сакратар камісіі Мытнага саюзу С.Глазьеў выказаў надзею, што ў бліжэйшыя месяцы атрымаецца ліквідаваць усе "шурпатасьці", якія суправаджаюць пераходны пэрыяд з моманту пачатку поўнамаштабнай працы мытнага саюзу. "Пераходны пэрыяд не абыходзіцца без шурпатасьці. Але працэс увайшоў у каляіну", – падкрэсьліў С.Глазьеў.
Спасылаючыся на экспэртныя ацэнкі, ён сказаў, што на працягу пяці гадоў ВУП трох краін вырасьце прыкладна на 15%. Паводле Глазьева, "самы галоўны эфэкт атрымаюць тыя прадпрыемствы, якія працуюць па каапэрацыі”.