Міністэрства замежных спраў Украіны настойвае на немэтазгоднасьці будаўніцтва "Паўднёвага патоку", які павінен пралегчы па дне Чорнага мора, абмінаючы ўкраінскую тэрыторыю.
"Украіна лічыць, што "Паўднёвы паток" ня ёсьць неабходным. Ён надзвычай затратны і не нясе ніякай дадатковай вартасьці, бо не грунтуецца на дадатковых крыніцах газу", — адзначыў міністар замежных спраў Украіны Канстанцін Грышчанка, перадае агенцтва УНИАН.
Паводле К. Грышчанкі, газатранспартная сыстэма Ўкраіны можа поўнасьцю забясьпечыць надзейныя пастаўкі газу ў Эўропу. Таму "няма ніякай неабходнасьці траціць лішнія сродкі, калі іх не хапае ні для кога".
Праз тэрыторыю Ўкраіны транспартуецца 80% расейскага газу, які пастаўляецца ў Эўропу.